Прысудзіў два гады хатняй "хіміі" за каментар у сац. сетках. Выдаваў штрафы і суткі адміністрацыйнага арышту беларусам. Выдадзена штрафаў на 8235 руб., Адм. арышту - 27 сутак.
Прысудзіў два гады хатняй "хіміі" за каментар у сац. сетках. Выдаваў штрафы і суткі адміністрацыйнага арышту беларусам. Выдадзена штрафаў на 8235 руб., Адм. арышту - 27 сутак.
Дзмітрый Саўханаў з'яўляецца родным братам Марата Саўханава, які ў лютым 2023 года загінуў ва Украіне, ваюючы на баку расійскіх акупацыйных войскаў.
Вядучай паседжання ў судзе Светлагорскага раёна зноў была Крысціна Касьянава. Яна разглядала абвінавачанне Дзмітрыя Саўханава па ч. 2 арт. 367, якім улады караюць за паклёп на Лукашэнку.
Такім чынам улады парушылі права Саўханава на разгляд ягонай справы незалежным і бесстароннім судом. Бо грамадзянка Касьянава знаходзіцца ў стане працоўнай залежнасці ад асобы, на якую Саўханаў нібыта навёў паклёп: менавіта Лукашэнка сваім указам прызначыў Касьянаву на пасаду суддзі і пры незадаволенасці яе дзеяннямі толькі ён жа можа яе з той пасады звольніць.
Вырак суда 15.07.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 02.10.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вікторыя, адміністратар канала "Вадзіцелі 97%", была затрымана 4 лістапада 2020 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіку і асуджана за "заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".
У 2022 і 2023 гадах суд двойчы павялічваў ёй тэрмін зняволення, абвінаваціўшы ў «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Вікторыя неаднаразова падвяргалася ціску ў калоніі і была прызнана "злоснай парушальніцай".
Як вынікае з раскладу на сайце Вярхоўнага суда, разгляд справыВікторыіпачнуць28кастрычніка2024 г. у судзе Рэчыцкага раёна.Жанчынутрэці раз абвінавачваюць па ч. 1арт.411 Крымінальнагакодэкса.
18 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Гомельскім абласным судзе.
Па стане на канецснежня2024 г. пераведзена ў ВК № 24.
Ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома , што Алену Гнаук і Вікторыю Кульшу змясцілі ў ПКТ: "Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны былі пераведзены ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".
Таксама Паліна дадала: "У Вікторыі Кульшы ўжо, напэўна, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, яна адмаўлялася ад вады і пітва. Яна выкрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА - яна ў ШІЗА выкрывала сабе вены. Яна ў ПКТ трымала галадоўкі".
Вікторыя павінна была выйсці на волю ў красавіку 2025 года пасля заканчэння тэрміну. Але ў пачатку красавіка яе перавялі ў гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі).
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 18.12.2024
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 11.06.2025
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 01.08.2025
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Сяргей быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Па версіі следства, 11 жніўня 2020 года ў тэлеграм-канале "Светлагорск для жыцця" ён заклікаў збірацца каля ГЦ "Бярозкі" для ўкрыцця ад міліцыі, дзейнічаць групамі, выкарыстоўваць паддоны для абароны і звязваць сілавікоў.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 21.12.2020
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.