Алена Пятроўна Лукомская
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Намеснік начальніка па папраўчым працэсе.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Датычная да палітычна матываваных рэпрэсій.
Лукомская Алена Пятроўна прымушала палітвязняў пісаць заявы на памілаванне. Калі тыя не пагаджаліся, то аддавала загад супрацоўнікам ПК №4 аказаць на іх псіхалагічны ціск.
Пры любых абставінах стварала ўсё магчымае для таго, каб адправіць палітвязняў у штрафны ізалятар ці пазбавіць спатканняў і перадач. Па надуманых прычынах адпраўляла на прафілактычны ўлік, у тым ліку паўторна.
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Намеснік начальніка па папраўчым працэсе.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Датычная да палітычна матываваных рэпрэсій.
Лукомская Алена Пятроўна прымушала палітвязняў пісаць заявы на памілаванне. Калі тыя не пагаджаліся, то аддавала загад супрацоўнікам ПК №4 аказаць на іх псіхалагічны ціск.
Пры любых абставінах стварала ўсё магчымае для таго, каб адправіць палітвязняў у штрафны ізалятар ці пазбавіць спатканняў і перадач. Па надуманых прычынах адпраўляла на прафілактычны ўлік, у тым ліку паўторна.
Спіс рэпрэсаваных
2,5 гады пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Ганна была затрымана ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна была вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Затрымана 20 верасня па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (тэлеграм-чата). Пасля ІЧУ была адразу пераведзена ў СІЗА.
| 17.06.2022 | По информации от друзей, суды по апелляции ожидаются не раньше августа. |
| 17.06.2022 | Паводле інфармацыі ад сяброў, суды па апеляцыі чакаюцца не раней за жнівень. |
Затрымана 20 верасня па крымінальнай справе за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей устанавіла на магілу партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія. Пасля ІЧУ была адразу пераведзена ў СІЗА.
| 17.06.2022 | По информации от друзей, суды по апелляции ожидаются не раньше августа. |
30 верасня 2021 года была затрымана ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
30.03.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
была затрыманая 29 верасня 2021 года ў Міёрах па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У сярэдзіне верасня 2022 года пераведзена пад хатні арышт.
Спачатку паведамлялася, што палітвязня абвінавачваюць па артыкулах 369 і 130 Крымінальнага кодэкса, але ў выніку яе судзілі за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Кайданкі на палітвязня надзелі ў зале суда. У зняволенні ёй засталося адбыць прыкладна 4 месяцы.
02.05.2023 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У кастрычніку 2024 г. стала вядома , што на былую палітвязню распачалі новую крымінальную справу. Яе абвінавачваюць па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Пра гэта стала вядома са зводкі здарэнняў, якую апублікавалі ў мясцовай раённай газеце.
| 22.02.2022 | 10.02.22 получила открытку с обратным адресом Витебск сизо 2 кам.20 |
Была затрымана 30 верасня 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вызвалена ў верасні 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
была затрыманая 29 верасня 2021 у Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі
- Аб'яднанні
Была затрыманая 29 верасня 2021 у Менску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.
05.01.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 21.10.2022 | 20/10/2022: Melanie Vogel, member of French Senate, became Natalia's godmother via Libereco https://www.libereco.org/en/pinchuk-berasnieu-nikitsina/ |
| 04.06.2022 | Jun 2nd, 2022: Special Rapporter for Belarus will forward Natalia's case to the WGAD, Working Group of Arbitrary Detention. |
1 год 10 месяцаў пазбаўлення свабоды ў калоніі.
была затрымана 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
19.09.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
была затрыманая 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга. Яе, а таксама яшчэ двух мужчын, абвінавацілі ў тым, што яны сарвалі дзяржаўны сцяг на адной з вуліц Гомеля. Вызвалена 23 чэрвеня 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі.
Вольга была затрыманая ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда ёй абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Вольгу абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алена была затрыманая ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда ёй абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Алену абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення на Алену працягнулі аказваць ціск — у чэрвені 2022 года яе затрымалі супрацоўнікі КДБ. Пасля яна была вымушана пакінуць Беларусь.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Ірына, грамадзянка Расіі, была затрымана 28 траўня 2021 года ў Брэсце і ў верасні таго ж года асуджана з-за твіту, апублікаванага 23 траўня. У ім змяшчалася спасылка на публікацыю ў «Жывым часопісе» з перадрукам матэрыялу Рускай службы BBC аб інцыдэнце з самалётам Ryanair, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч. Да перадруку яна дадала ўласны загаловак: «Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва». Пры гэтым выраз «акт дзяржаўнага авіяпірацтва» прыводзілася ў тэксце BBC як цытата рэакцыі МЗС Грэцыі.
1 верасня 2022 года яна была вызвалена пасля заканчэння тэрміну пакарання і адразу дэпартавана ў Расію з забаронай на ўезд у Беларусь тэрмінам на 10 гадоў.
Упершыню Ларыса была затрымана 27 верасня 2020 года і асуджана па адміністрацыйным артыкуле. Пасля суда ў яе адбыўся прыступ, і яе змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу. Ларыса пакутуе дэпрэсіўна-трывожным засмучэннем з сіндромам клаўстрафобіі.
6 жніўня 2021 года сілавікі прыйшлі да яе на працу, правялі ператрус і пасля допыту змясцілі ў ІЧУ на трое сутак. Пасля заканчэння гэтага тэрміну ёй прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС — за ўдзел у нядзельным маршы 27 верасня 2020 года ў Гомелі, падчас якога сілавікі ўжывалі слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты. Па версіі абвінавачання, Ларыса «грубай фізічнай сілай узяла сілавіка за руку, ссунула яго з месца і тым самым перашкодзіла яго працы».
У снежні 2021 года Ларыса была прызнана вінаватай і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
