Выносіць палітычна матываваныя рашэнні.
У 2020 г. асудзіў 15 чалавек па 23.34.
Асудзіў на 2 гады хатняй хіміі Андрэя Кішкуна.
Асудзіў пецярых жыхароў гарадскога пасёлка Краснасельскі. Вынікі іншых ягоных працэсаў не вядомыя. Разумеючы, што матэрыялы спраў сфальсіфікаваныя, ён баязліва хавае сваю дзейнасць і закрывае судовыя працэсы. Выдадзена штрафаў на 10644 руб.,
Адм. арышту - 40 сутак
Выносіць палітычна матываваныя рашэнні.
У 2020 г. асудзіў 15 чалавек па 23.34.
Асудзіў на 2 гады хатняй хіміі Андрэя Кішкуна.
Асудзіў пецярых жыхароў гарадскога пасёлка Краснасельскі. Вынікі іншых ягоных працэсаў не вядомыя. Разумеючы, што матэрыялы спраў сфальсіфікаваныя, ён баязліва хавае сваю дзейнасць і закрывае судовыя працэсы. Выдадзена штрафаў на 10644 руб.,
Адм. арышту - 40 сутак
Мікалай быў асуджаны па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і быў прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Абставіны і дэталі справы невядомыя.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў лістападзе 2025 года.
Вырак суда 19.01.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вадзім быў асуджаны па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і быў прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Абставіны і дэталі справы невядомыя.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў лістападзе 2025 года.
Вырак суда 19.01.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , Аляксей Ярашэвіч яшчэ ў красавіку 2021 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона на старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціў выяву Аляксандра Лукашэнкі і суправадзіў яго непрыстойным тэкставым паведамленнем.
Вырак суда 23.01.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Упершыню Сяргей быў асуджаны ў маі 2022 года па артыкуле за абразу службовай асобы і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем.
У студзені 2024 года яго зноў асудзілі па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і таксама прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем. Абставіны і дэталі справы невядомыя.
Выйшаў на волюў лістападзе 2025г.
Вырак суда 11.05.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 19.01.2024
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 02.04.2024
прысуд пакінуты без змены.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Андрэй быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад пастом пра капітана міліцыі Сяргея Шрамава, а таксама пра ўчастковага інспектара міліцыі грамадскай бяспекі, капітана міліцыі Аляксандра Шлупакава.
Пост у «Аднакласніках» быў прысвечаны таму, як міліцыянты падчас ператрусу ў горадзе Дуброўне канфіскавалі чырвона-белыя паветраныя шары, якія віселі ў доме мясцовага жыхара, пасля чаго яго за гэта асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Вырак суда 12.07.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Андрэй, намеснік галоўнага механіка прадпрыемства "Краснасельскбудматэрыялы", быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года ў апаганенні будынкаў у сувязі з нанясеннем герба "Пагоня".
Вырак суда 22.12.2021
80 базавых велічынь штрафу, прыблізна 185 рублёў кампенсацыі.
Ігар, майстар змены на прадпрыемстве "Краснасельскбудматэрыялы", быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года ў апаганенні будынкаў у сувязі з нанясеннем герба "Пагоня".
Вырак суда 22.12.2021
80 базавых велічынь штрафу, прыблізна 185 рублёў кампенсацыі.
Віталь, электраманцёр прадпрыемства "Краснасельскбудматэрыялы", быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года ў паклёпе, а менавіта ў расклейванні ўлётак з інфармацыяй аб сябрах выбарчай камісіі.
Вырак суда 22.12.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 185 рублёў кампенсацыі.
Алег, вядучы інжынер-канструктар прадпрыемства "Краснасельскбудматэрыялы", быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года ў апаганенні будынкаў і паклёпе ў дачыненні да членаў выбарчай камісіі ў сувязі з нанясеннем герба "Пагоня" на будынкі і расклейваннем улётак з інфармацыяй аб членах выбарчай камісіі.
Вырак суда 22.12.2021
2 гады 2 месяца абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 185 рублёў кампенсацыі.
Сяргей быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года ў апаганенні будынкаў і паклёпе ў адносінах да членаў выбарчай камісіі ў сувязі з нанясеннем герба "Пагоня" на будынкі і расклейваннем улётак з інфармацыяй аб членах выбарчай камісіі.
Вырак суда 22.12.2021
2 гады 2 месяца абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 185 рублёў кампенсацыі.
Павел раней ужо падвяргаўся палітычнаму пераследу. У 2008 годзе ён праходзіў па так званай "справе чатырнаццаці", узбуджанай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, і быў прысуджаны да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. З 2010 года Павел з'яўляўся актывістам кампаніі "Гавары праўду".
Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў ён быў затрыманы 5 студзеня 2011 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, а таксама ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў. У траўні 2011 года суд прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Увосень таго ж года Павел быў вызвалены ў межах памілавання.
У чарговы раз Павал быў затрыманы 22 снежня 2021 года ў сябе дома, у прыватным доме ў Беразіно, у межах крымінальнай справы, распачатай па артыкулах "распальванне сацыяльнай варожасці", "паклёп на адрас Лукашэнкі", а таксама "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". У сакавіку 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У снежні 2023 года рэжым утрымання Паўла стаў больш жорсткім, і яго перавялі на турэмны рэжым.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму былі прымусова перамешчаныя на тэрыторыю Літвы, сярод іх — грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых аказаўся і Павел.
Вырак суда дата невядомая
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 05.05.2011
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.