Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца.
Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй.
За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.
Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца.
Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй.
За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Рабочыя
- Спартсмены
Алег, фанат ФК "Хваля", быў затрыманы 10 жніўня 2020 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай з-за пратэстаў і сутыкненняў паміж жыхарамі Пінска і сілавікамі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія, акрамя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, запатрабавалі ад абвінавачаных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі.
У чэрвені 2022 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым.
У сакавіку 2024 года Алег быў паўторна асуджаны за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Яўген быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у пратэстах, якія адбыліся ў Жлобіне з 9 па 13 жніўня 2020 года, што было зафіксавана камерай назірання крамы. Першапачаткова ён прызнаў сваю віну, але пазней заявіў, што зрабіў гэта пад ціскам. У судзе Яўген адмовіўся прызнаваць сваю віну.
У траўні 2022 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым.
Па падліках праваабаронцаў, Яўген быў вызвалены восенню 2023 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Ірына была затрымана 1 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча», якога ўлады абвясцілі «арганізатарам тэрарыстычнай групоўкі». Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Ірына была асуджаная за «незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй» і «ўкрывальніцтва цяжкага злачынства». У сакавіку 2023 года Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю па справе, адмяніўшы абвінавачанне па артыкуле 405 КК РБ і скараціўшы яе тэрмін зняволення на адзін месяц.
Была вызвалена па памілаванні ў верасні 2024 года.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Зміцер, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні Святланы Ціханоўскай у прэзідэнты, быў затрыманы 29 траўня 2020 года падчас выбарчага пікету ў Гродне пры зборы подпісаў і асуджаны па «справе Ціханоўскага».
21 кастрычніка 2021 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Вадзім, архітэктар, быў затрыманы і збіты падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі на плошчы Перамен 15 лістапада 2020 года і шпіталізаваны з траўмамі. Ён не прызнаў віну, заявіўшы, што ўдзел у мерапрыемстве — ягоны грамадзянскі абавязак, і быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
15 сакавіка 2024 года супраць Вадзіма была распачатая «спецыяльная вытворчасць», і ўлетку яго завочна абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Віталь працаваў у прыватнай медыцынскай лабараторыі і захапляўся страйкболам, ваеннай гісторыяй, навуковай фантастыкай і матацыкламі. Яго затрымалі 17 лістапада 2020 года дома і асудзілі за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў".
Вызвалены ў ліпені 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзяніс быў затрыманы 4 кастрычніка 2020 года і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту.
Вызвалены 27 снежня 2021 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Прадпрымальнікі
Грамадзянін РФ быў затрыманы 27 кастрычніка 2020 года і асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Улетку 2022 года Аляксандр быў этапаваны з Беларусі ў Расію.
16 чэрвеня 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
Вікторыя, адміністратар канала "Кіроўцы 97%", была затрымана 4 лістапада 2020 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіку і асуджана за "заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".
У 2022 і 2023 гадах суд двойчы павялічваў ёй тэрмін зняволення, абвінаваціўшы ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Вікторыя неаднаразова падвяргалася ціску ў калоніі і была прызнана "злоснай парушальніцай".
У кастрычніку 2024 года ў судзе Рэчыцкага раёна Вікторыю ў трэці раз асудзілі па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі" і прыгаварылі яшчэ да аднаго года пазбаўлення волі.
У пачатку 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Вікторыю і Алену Гнаук змясцілі ў ПКТ: "Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны былі пераведзены ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".
Таксама Паліна дадала: "У Вікторыі Кульшы ўжо, мусіць, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, адмаўлялася ад вады і пітва. Яна выкрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА — яна ў ШІЗА выкрывала сабе вены. У ПКТ трымала галадоўкі. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў".
Вікторыя павінна была выйсці на волю ў красавіку 2025 года пасля заканчэння тэрміну. Але на пачатку месяца яе перавялі ў Гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі", і ў чэрвені таго ж года дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксандр упершыню быў затрыманы 29 жніўня 2020 года разам з сястрой Наталляй у тралейбусе, і відэа іх затрымання распаўсюдзілася ў СМІ і сацсетках. У снежні яго зноў арыштавалі і абвінавацілі ў актыўным удзеле ў "масавых беспарадках" і супраціве супрацоўнікам міліцыі.
У лістападзе 2022 года Аляксандра перавялі на турэмны рэжым.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- Актывісты
- Дзярж. служачыя
- Прадпрымальнікі
Марыю, былую супрацоўніцу мытні і незалежную назіральніцу на выбарах, затрымалі 23 кастрычніка 2020 года каля яе кватэры супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Яе асудзілі за "ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак", засноўваючыся на перапісках у тэлеграм-каналах.
27.05.2023 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Ігар быў затрыманы за размалёўванне больш як 80 цюкоў з сянажам і абвінавачаны ў "грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух".
16.05.2022 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Да затрымання Іван займаўся рамонтам аўтамабіляў і актыўна ўдзельнічаў у пошукавых аперацыях зніклых людзей у складзе ПСА "Анёл". 19 кастрычніка 2020 года ён быў затрыманы і асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
2 мая 2022 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Павел быў затрыманы ў лістападзе 2020 года па падазрэнні ва ўзломе сеткі Мінгарвыканкама. Пазней яго асудзілі па шасці артыкулах, у тым ліку "кампутарныя злачынствы" і "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў". Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
У красавіку 2022 года Мінгарсуд разгледзеў апеляцыйную скаргу і скараціў тэрмін пакарання на паўгода.
06.02.2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Студэнты
Акіхіра, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў Менску. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і іншых "злачынствах".
У 2022 годзе ён быў прыгавораны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. У лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на тры месяцы.
У ліпені 2024 года стала вядома, што яму ўзмацнілі жорсткасць умовы пакарання, перавядучы на турэмны рэжым.
21 чэрвеня 2025 года Акіхіра быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
