Алена Дзмітрыеўна Пырх
Папраўчая калонія №4 УДВП МУС па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Супрацоўніца рэжымнага аддзела. Памочніца дзяжурнага памочніка начальніка калоніі (ДПНК).
Пырх Алена Дзмітрыеўна ўдзельнічала ў пераследзе палітычных зняволеных. Усе правакацыі з боку адміністрацыі папраўчай установы праходзілі пад яе кантролем. Яна прысутнічала пры ўсіх ператрусах у камерах палітвязняў, пры гэтым выяўляла агрэсію, пагражала і абражала зняволеных жанчын.
У камеры да жанчын, якім, на думку адміністрацыі, трэба прымяніць спагнанне, падкідвалі забароненыя прадметы, звычайна таблеткі ці іголкі, якія Пырх затым "знаходзіла". Пасля гэтага яна адводзіла зняволеную ў рэжымны аддзел, складала рапарт.
Яшчэ адна форма псіхалагічнага ціску - "вучэнні па пажарнай бяспецы", калі ў атрад раптам прыходзіла Пырх і патрабавала, каб усе зняволеныя "арганізавана вынеслі" свае рэчы на працягу 10 хвілін. Калі зняволеныя не паспявалі выканаць гэтую задачу ў названыя тэрміны, усё пачыналася нанова.
Пырх крычала, абражала і зневажала зняволеных. Калі нешта ёй не падабалася, яна магла выставіць увесь атрад стаяць на сонцы, пад дождж ці ў холад на некалькі гадзін, падчас чаго людзі павінны чытаць правілы ўнутранага распарадку.
Часта складала рапарты на палітычных зняволеных, на камісіях патрабавала ўзмацнення рэжыму для іх, у тым ліку на камісіях па спагнаннях настойвала на змяшчэнні ў ШІЗА замест вымовы, пазбаўлення спаткання, бандэролі і гэтак далей.
Гэтыя дзеянні наўпрост указваюць на садзейнічанне рэпрэсіўнай палітыцы рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да тых, хто не падтрымлівае ўладу і парушаюць правы зняволеных на гуманны зварот.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алеся была прызнана вінаватай у жніўні 2025 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім», і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, яна была вызвалена вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вядома, што жанчына працавала бібліятэкарам, а апошні год перад затрыманнем - у сістэме гарадскіх камунальных прадпрыемстваў Мінгарвыканкама.
Ад людзей, якія сустракаліся з Ірынай у зняволенні, стала вядома, што яна вельмі цяжка перажывае арышт. Па яе словах, ад яе адвярнуліся сваякі і сябры. Акрамя таго, у Ірыны сур'ёзныя праблемы са здароўем: судовыя паседжанні нават даводзілася перарываць, бо жанчыне станавілася дрэнна.
Па падліках павінна была выйсці на волю вясной 2026 года.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Праходзіла па "справе дваровых чатаў".
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).

Вольга была затрымана ў красавіку 2025 года і ў жніўні таго ж года прызнана вінаватай па некалькіх крымінальных артыкулах, у тым ліку «абраза прадстаўніка ўлады». Яе прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і да выплаты буйнога штрафу.
Вызвалена 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
- Аб'яднанні
Пульманолаг з 30-гадовым стажам. Працавала ў 10-й бальніцы Мінска (1992-2022), загадвала аддзяленнем.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Сафіі Бачурынскай з Гомеля 70 гадоў. У апошнія гады яна займалася сеткавым маркетынгам.
Сафія жыве актыўным жыццём. Яна любіць падарожжы і ў апошні час пабывала ў некалькіх краінах ЕС і Украіне. Яшчэ адно хобі жанчыны - маляванне.
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Працавала завучам па выхаваўчай рабоце ў мінскай гімназіі № 34, якая знаходзіцца каля вуліцы Арлоўскай, насупраць Кіеўскага сквера. Жанчына скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (тады Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут) у 1984 годзе, пасля чаго выкладала матэматыку каля 40 гадоў.
У ліпені 2021-га Петражыцкай прысудзілі 15 сутак. У яе тады правялі ператрус дома, забралі ў КДБ, а потым аформілі пратакол за "непадпарадкаванне". Калі дакладна завуча звольнілі са школы, невядома.
Настаўніцу арыштавалі ў кастрычніку 2024 года.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Выйшла на волю летам 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Лідзія родам з Магілёва, скончыла ліцэй №1 у 2011 годзе. Пазней пераехала ў Мінск, атрымала эканамічную адукацыю і працавала мэнэджэркай па продажах. Захапляецца косплеем і маляваннем.
Была затрымана ў кастрычніку 2024 года і ў сакавіку 2025 года прызнана вінаватай па артыкуле "заклікі да санкцый або іншыя дзеянні, накіраваныя на шкоду Беларусі". Сутнасць абвінавачанняў невядомая.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Крысціна была затрымана ў лістападзе 2024 года, а пазней, верагодна, у сярэдзіне 2025 года, асуджана па артыкулах "распальванне варожасці" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" і прыгаворана да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Невядома дакладна, калі Марыну затрымалі, але ў сацсетках яна апошні раз была ў сярэдзіне кастрычніка 2024 года. У спісе экстрэмістаў у яе стаіць пазнака "адбывае пакаранне" — гэта значыць яна атрымала альбо хімію з кірункам, альбо калонію. Аднак мяркуючы па тым, што пасля суда яна нідзе не з'явілася анлайн, хутчэй за ўсё, Марыне Луц прысудзілі калонію.
З 2014 года да канца 2022 года яна мела ўласны бізнес-займалася арганізацый вяселляў і іншых мерапрыемстваў. А з 2023 года перакваліфікавалася ў UX/UI-дызайнера. Працавала яна ў асноўным як фрылансер. У Марыны ёсць маленькі сын.
Па падліках праваабаронцаў выйшла на волю летам 2025 года.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Затрымана ў пачатку мая 2025 года па "справе Гаюна" - за перадачу даных тэлеграм-каналу "Беларускі Гаюн" аб перамяшчэнні ваенная тэхнікі.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вера была затрымана ў канцы кастрычніка 2024 года падчас чарговага "рэйду" супраць людзей, якія падазраюцца ў салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.
Яе прызналі вінаватай за ўзаемадзеянне з "экстрэмісцкімі фарміраваннямі". Па версіі следства, удзельнікі справы дзейнічалі як кур'еры ініцыятывы BYSOL: іх задачай было атрымліваць і перадаваць грошы іншым удзельнікам, а таксама размяркоўваць сродкі на патрэбы незаконнай пратэстнай і экстрэмісцкай дзейнасці.
Вызвалена 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.