Ягор быў затрыманы ў лютым 2021 года і пазней асуджаны па справе аб падпале танка Т-72 у складзе ваеннага эшалона на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы. Па матэрыялах справы, уначы 31 студзеня 2021 года ён кінуў у танк «кактэйль Молатава» з надпісам «АГСБ». Яго дзеянні кваліфікавалі як «акт тэрарызму». Па версіі абвінавачання, Ягор здзейсніў падпал, зыходзячы са сваіх палітычных поглядаў.
У пачатку кастрычніка 2023 года стала вядома, што Ягора перавялі ў СІЗА-1 у сувязі з новай крымінальнай справай, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Па гэтай справе яго прыгаварылі яшчэ да шасці месяцаў зняволення.
10 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 685 рублёў кампенсацыі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Таццяна жонка лекара-неўролага Руслана Бадамшына, ён працаваў у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі лекарам функцыянальнай дыягностыкі, і быў затрыманы за ўдзел у пратэстах. Муж і жонка вінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Мужчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні каментароў у пратэстных чатах. У тэлефоне Віталя знайшлі шэраг фота і відэа з пратэстаў, як сцвярджаюць супрацоўнікі ГУБАЗ, яго аўтарства.
У 2024 г. дададзены ў базу вышуку Расіі. Таксама адбыўся суд па замене рэжыму.
Загадчыца інтэрната №4 БДЭУ. Затрымана за ўдзел у пратэстах 2020 года. На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа", у якім Алена расказвае, што яна адзін раз схадзіла на мітынг, дзе прыняла ўдзел у масавым мерапрыемстве. Драбудзька расказвае, што нядаўна ёй патэлефанаваў сваяк і сказаў прыйсці ў следчы камітэт, каб «пакаяцца». Але жанчына гэтага рабіць не стала. У канцы роліка аўтары канала прымацавалі відэа, дзе Алена спявае разам з раней затрыманымі выкладчыкамі.
Быў затрыманы ў снежні 2022 года па адміністрацыйным артыкуле за рэпост. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту. На гэты момант распачата справа па арт.361-1 КК РБ.
31 кастрычніка і 6 лістапада 2024 года ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска суддзя Бушава Алена прымала рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Кіроўца таксі. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў затрыманы за каментары ў сацсетках. На "пакаяным відэа" беларус расказвае, што ў 2020-м годзе ўдзельнічаў у пратэстах, а з 2020-га да сярэдзіны 2023-га года ў чатах пакінуў больш за 2000 «абразлівых каментароў» на адрас Лукашэнкі, працаўнікоў пракуратуры і міліцыянтаў. Пры затрыманні Сяргею зламалі руку. Яго са зламанай рукой трымалі 35 дзён у карцэры на Акрэсціна. Начальнік ІЧУ выказваў прадузятыя адносіны канкрэтна да яго, праз "каментатарскі" артыкул.
2 жніўня 2024 года будзе разгледжана апеляцыя на прыгавор.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 20.05.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Арцёма абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў ліпені 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 22.04.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Віктар быў асуджаны ў кастрычніку 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў Telegram-канале, прызнаным экстрэмісцкім, ён абразіў Вольгу Чамаданову — на той момант прэс-сакратара МУС.
Вырак суда 18.10.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 8000 рублёў кампенсацыі.
Ганна была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе суддзі.
Паводле матэрыялаў справы, 30 лістапада 2020 года ў Мінску, знаходзячыся на вуліцы Чайлыткі, Ганна размясціла ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», у групе «Вусаты прус», паведамленне ў адрас суддзі, якое змяшчае абразлівую фармулёўку: «Мярзота, усё табе вернецца, і вельмі хутка». Суд указаў, што сваімі дзеяннямі яна замахнулася на аўтарытэт і гонар суддзі і падарвала прэстыж судовай сістэмы.
Вырак суда 15.09.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Аляксей быў прызнаны вінаватым у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», за каментар, пакінуты ў раённым чаце «Дамброўка-5» у дачыненні да начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бядункевіча.
Вырак суда 05.02.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 2000 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.