Віталь Міхайлавіч Асоцкі
Экс-начальнік АУС Ваўкавыскага райвыканкама. Палкоўнік міліцыі.
Ягоная міліцэйская кар'ера пачалася з 1996 года з пасады міліцыянта патрульна-паставой службы міліцыі ў Ваўкавыску. У 2001 годзе ён паспрабаваў сябе ў ролі малодшага оперупаўнаважанага групы нораваў і незаконнага абароту наркотыкаў, затым працаваў у аддзяленні па вышуку асоб, якія прапалі без вестак. За ягонай спіной і служба ў так званым «забойным аддзеле», дзе раскрываюцца цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць асобы. Да кастрычніка 2017 года Асоцкі знаходзіўся на пасадзе начальніка крымінальнага вышуку ў Ленінскім РАУС г. Гродна. З кастрычніка 2017 па май 2019 працаваў першым намеснікам начальніка Слонімскага РАУС. Затым з траўня 2019 па канец жніўня 2022. Затым быў зняты з пасады
У 2019 годзе Віталь Асоцкі атрымаў медаль "За бездакорную службу" ІІ ступені. 7 кастрычніка 2019 года прысвоена званне палкоўніка міліцыі.
Кіраваў сілавым прыгнечаннем мірных пратэстаў у Ваўкавыску. 10 жніўня 2020 года здзекаваўся з чалавека на галоўнай плошчы горада Ваўкавыска. Ёсць відэа, дзе бачна, як чалавек ляжыць на зямлі і не супраціўляецца затрыманню, але супрацоўнік Асоцкі трымае калена ў яго на спіне і адцягвае яго за ноздры. Пазней у інтэрв'ю супрацоўнік Асоцкі назваў гэты метад затрымання "спецыяльным прыёмам".
Праходзіў пацярпелым па справе пенсіянеркі Галіны Міхальчук, дзе запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1500 рублёў.
УУС Гродзенскага аблвыканкама накіраваў іск да Віталя Асоцкага. Грамадзянскі працэс "Аб кампенсацыі маёмаснай шкоды, прычыненай работнікамі пры выкананні службовых (працоўных) абавязкаў" пачаўся 6 сакавіка.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Чыгуначнікі
- Пенсіянеры
Першапачаткова Галіну затрымалі восенню 2021 года па абвінавачанні ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. Пазней артыкул перакваліфікавалі, і пасля двух месяцаў зняволення адбылося судовае паседжанне, па выніках якога яе асудзілі па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, прыгаварыўшы да «хатняй хіміі».
У лютым 2022 года Галіну прызналі вінаватай па аналагічным артыкуле за каментары, пакінутыя ў Telegram-канале. Пацярпелымі выступілі старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько (адзіны, хто не заявіў іск аб кампенсацыі маральнай шкоды), міліцыянеры АМАПа Гродзенскага УУС Дар'я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч, начальнік ППС Ваўкавыскага РАУС Валерый Раманчык і начальнік Ваўкавыскага РАУС Віталь Асіцкі.
Агулам пацярпелыя ацанілі свае маральныя пакуты ў 5000 рублёў, пры гэтым пенсія Галіны складала 500 рублёў. У апошнім слове яна сказала, што пазбаўленне волі стане для яе «смяротным прысудам», аднак суддзя Андрэй Талочка вынес менавіта такі прысуд.
Галіна была вызвалена ў верасні 2022 года па памілаванні.