Старшы памочнік пракурора Партызанскага раёна горада Мінска. Як прадстаўнік дзяржаўных органаў датычная да палітычна матываваных рэпрэсій у Беларусі.
Выступала дзяржаўным абвінаваўцам па справе пенсіянера Сяргея Барысёнка, якога асудзілі за каментар у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — «хатняй хіміі», а таксама канфіскавалі ноўтбук як сродак здзяйснення злачынства.

Сяргей, пенсіянер, упершыню быў асуджаны ўлетку 2021 года. Па версіі абвінавачання, 9 снежня 2020 года ён пакінуў у адным з чатаў «Аднакласнікаў» каментар «смеццевага кнара» пад публікацыяй з выявай малодшага лейтэнанта міліцыі Міхаіла Жарыкава. Суд прыгаварыў яго да абмежавання волі без накіравання.
У верасні таго ж года Сяргея зноў асудзілі — на гэты раз за каментар пад фатаграфіяй старшага інспектара ДАІ М. Ю. Малахевіча, які, на думку суда, утрымліваў абразлівыя выказванні. З улікам папярэдняга прысуду пакаранне замянілі на абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.