Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 86085 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш за 3636 сутак. Прызнаў вінаватымі Вольгу і Алену Жарыных за ўдзел у акцыях пратэсту па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Трусевіч прысудзіў Вольгу да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а Алену - да трох. Прызнаў вінаватым Дзмітрыя Невяроўскага, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 КК і прызначыў яму ў выглядзе пакарання 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама Трусевіч пастанавіў канфіскаваць мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства, а рэчавыя доказы знішчыць. Зміцер мае 3-ю групу інваліднасці.

Зміцер быў затрыманы восенню 2020 года і пасля асуджаны па абвінавачанні ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па версіі абвінавачання, з 31 жніўня па 30 кастрычніка 2020 года ён, будучы адміністратарам Telegram-чата «Мінск. Перакрыцце дарог. Чат», публікаваў інструкцыі па блакаванні руху транспарта, шукаў удзельнікаў і каардынаваў іх дзеянні.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вольга, блогерка і дызайнерка, неаднаразова падвяргалася пераследам і затрыманням па адміністрацыйных артыкулах пасля падзей, якія рушылі за выбарамі 2020 года ў Мінску. У траўні 2021 года ў яе доме быў праведзены ператрус, пасля якога Вольгу затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па абвінавачанні ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". Да гэтага яна ўжо знаходзілася ў статусе падазронай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — "абраза суддзі" і "паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі".
У снежні таго ж года Вольгу асудзілі, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Яна была вызвалена ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту — Маршы вызвалення палітвязняў, якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Менску, падчас якой ён нанёс два ўдары па вонкавай камеры ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Пры гэтым на камеры пашкоджанняў не засталося.
Вызвалены ў верасні 2021 года ў рамках памілавання.
Вырак суда 06.05.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Быў затрыманы і моцна збіты супрацоўнікамі ГУБАЗіку для атрымання «патрэбных паказанняў». Мікіту асудзілі за намер удзельнічаць у акцыі пратэсту з выкарыстаннем кактэйлю Молатава.
Улетку 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Яўген быў затрыманы і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Мінску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яраслава затрымалі 25 верасня 2020 года па абвінавачанні ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля ГЦ "Рыга" ў Менску. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Суд таксама пастанавіў канфіскаваць яго асабісты аўтамабіль у даход дзяржавы, палічыўшы яго сродкам учынення злачынства.
У студзені 2022 года ён быў памілаваны: рэжым адбывання пакарання заменены на "хатнюю хімію".
Вырак суда 05.04.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксей, CEO і распрацоўшчык стартапа MakeML, быў затрыманы 27 жніўня 2020 года і асуджаны за ўдзел у мірным сходзе на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёла ў Менску.
Ён быў вызвалены ў сакавіку 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.