Дзмітрый Аляксандравіч Разумовіч датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Разумовіч нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Оршы і Аршанскага раёна выносіць палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У выніку ягоных рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.
У прыватнасці, 10 чэрвеня 2022 года суддзя прыгаварыў палітзняволеных Вячаслава Лютынскага і Дзмітрыя Матусевіча да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Таксама, 4 студзеня 2022 года за каментары ў сетцы інтэрнэт Разумовіч прызначыў жыхару Оршы пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.
Такім чынам праца Зміцера Разумовіча ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Разумовіча садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Індывідуальны прадпрымальнік быў затрыманы і асуджаны па трох крымінальных артыкулах за ўдзел у падзеі, якая адбылася падчас разгону людзей 11 кастрычніка 2020 года каля станцыі метро "Пушкінская".
У красавіку 2022 года Івана зноў асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, але на выніковы тэрмін гэта не паўплывала. Аднак у лістападзе гэтага ж года яму дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі, асудзіўшы за "непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы".
У верасні 2023 года быў асуджаны дадаткова на 3 гады пазбаўлення волі за "гвалт у дачыненні да службовай асобы".
У сакавіку 2024 года пераведзены на турэмны рэжым на 3 гады.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.