Уладзімір Уладзіміравіч Клішын
Уладзімір Уладзіміравіч Клішын
Коль-ць рэпрэсаваных: 2
Дзень народзінаў: 29 красавіка 1969
Катэгорыі: Дзярж. абвінаваўцы

Клішын Уладзімір Уладзіміравіч асабіста прымае непасрэдны ўдзел у палітычна матываваных рэпрэсіях у Рэспубліцы Беларусь, следствам якіх з'яўляецца, у тым ліку, і смерць людзей, якія пераследуюцца дзейным рэжымам. Уладзімір Клішын з'яўляецца адным з тых, хто кіруе рэпрэсіямі ў горадзе Гродна. У жніўні 2020 года ён сустракаўся з працаўнікамі «Гроднажылбуда», якія пратэставалі, выступаў перад калектывам «Хімвалакно». У абодвух выпадках Клішын праз пагрозы аказваў ціск на працоўных, якія былі незадаволеныя фальсіфікацыяй вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па заявах Уладзіміра Клішына былі прызнаныя экстрэмісцкімі шэраг гродзенскіх Telegram-каналаў, у тым ліку былы канал Hrodna.life. Таксама Клішын выступаў заяўнікам па ліквідацыі праз суд грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Па іску Уладзіміра Клішына суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі “Цэнтра гарадскога жыцця” і ТАА “Гродна Лайф Медыя”. У ліпені 2021 года пракурор выдаў афіцыйнае папярэджанне галоўнаму рэдактару Hrodna. life Аляксею Шоце аб адказнасці за парушэнне артыкула 23.5, 198-1 і 361 КаАП і артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (парушэнне закона аб СМІ, заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). За карціну з выявай антысаветчыка Яўгена Жыхара, Клішын узбудзіў крымінальную справу супраць Алеся Пушкіна, які пасля быў забіты ў турме. Выступаў у ролі дзяржабвінаваўцы на працэсах па справах прызнанага палітвязнем Канстанціна Паляка і Дзмітрыя Зімніцкага, абскарджанні прысуду Вадзіму Плаўскаму. Уладзімір Клішын выклікаў рэдактара сайта Znadniemna.pl журналіста Анджэя Пісальніка на размову, а на наступны дзень яго з жонкай прымусова павезлі ў Менск на допыт у Следчы камітэт. Клішын прадстаўляў у Гродзенскім абласным судзе абвінавачанне падчас апеляцыі па справе Вітольда Ашурка, забітым пасля ў турме. У 2022-м годзе за свае злачынствы быў узнагароджаны Ордэнам Пашаны. Такім чынам, Клішын Уладзімір Уладзіміравіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закона, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, следствам якіх з'яўляецца ў тым ліку і смерць людзей, якія пераследуюцца рэжымам. Ягоная праца на пасадзе пракурора сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Клішына садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 2
На старонцы: Знойдзена: 2
Сартаванне:
Дзмітрый Зімніцкі
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гродна 2020
Родны горад: Гродна
Колькасць дзяцей: 3 дзіцяці
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Зміцер быў асуджаны за канфлікт з супрацоўнікамі ДАІ падчас жорсткага разгону акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Гродне 13 жніўня 2020 года.

Вырак суда 23.11.2020
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Канстанцін Алегавіч Паляк
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~1176 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гродна 2020
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 13.03.1987
Колькасць дзяцей: 3 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПУАТ-6ПУАТ-6, 225886, Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, д. Лушчыкі, вул. Лясная, д. 14
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Кастусь быў затрыманы і асуджаны за прымяненне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ падчас разгону акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Гродне 13 жніўня 2020 года.

Па падліках праваабаронцаў, вызвалены зімой 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 23.11.2020
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0