Алега судзілі за тое, што ў лютым 2023 г. той распісаў некалькі сцен у пад'ездзе шматпавярховага дома. У надпісах былі абразы А.Лукашэнкі.
Першы раз Кардаша затрымалі яшчэ ў сакавіку-2023. І тры разы судзілі па адміністрацыйных артыкулах. Кожны раз яму прысуджалі "суткі". Першы суд прайшоў 9 сакавіка 2023 г. за тое, што ў «Аднакласніках» у мужчыны знайшлі відэа жніўня 2020 года з лагатыпам «TUT.BY». Другі суд быў 17 сакавіка за тое, што дома ў мужчыны знайшлі апрацоўчыя дошкі з «выявай сабакі ў касцы з эмблемай СС, дошку з выявай мужчыны ў касцы з эмблемай СС» - гэта значыць Кардаш такім чынам нібыта «захоўваў з мэтай распаўсюджвання прадметы з выявай нацысцкай сімволікі». Трэці суд прайшоў 29 сакавіка з-за таго, што падзяліўся відэа ў сацсетцы «Аднакласнікі»: на відэа быў лагатып «Nexta» (там было жорсткае прыгнечанне менскіх пратэстаў, якія праходзілі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года). Кардаш падзяліўся такім відэа 14 жніўня 2020 года.
12.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю ў кастрычніку 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вячаслава абвінавацілі ў тым, што ў нецвярозым стане ў прысутнасці міліцыянтаў «выказваў фразы, якія зневажаюць гонар і годнасць» А.Лукашэнкі. Запісы з відэарэгістратараў міліцыянтаў пазней выкарыстоўваліся ў судзе як доказы вінаватасці Салодкага. Якімі менавіта словамі выказваўся Вячаслаў не ўдакладняецца.
18.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.06.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сафановіча абвінавацілі ў тым, што 25 кастрычніка 2020 года ён напісаў у тэлеграм-чаце паведамленні з заклікам перакрываць дарогі. Па версіі абвінавачання і суда, у першым паведамленні Сафановіч «заклікаў да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях у Лунінецкім раёне, якія груба парушаюць грамадскі парадак» , г.зн. Сафановіч нібыта здзейсніў злачынства па ч.1 арт.342 КК РБ.
Таксама Сафановіча абвінавацілі па ч.1 арт.367 КК РБ, г.зн. у публічным паклёпе на Лукашэнку. Як вынікае з артыкула дзяржвыдання, Сафановіч у тым жа чаце напісаў другое паведамленне 13 жніўня 2020 года, пад фота з заплаканай жанчынай, якая выйшла з Акрэсціна. Подпіс да відэа быў такі : «Прызнанне беларускай дзяўчыны, якая пабывала ў засценках лукашэнкаўскага гестапа. Я правільна разумею, што Лукашэнка стаў другім пасьля Гітлера хто напаў на народ Беларусі?»
18.07.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 23 снежня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 02.06.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «хуліганства», і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго асудзілі за нанясенне чырвона-белых надпісаў і прызнанне ў каханні да кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У чэрвені 2022 года суд пастанавіў узмацніць пакаранне, замяніўшы абмежаванне волі на пазбаўленне волі з адбываннем у калоніі да канца тэрміну.
Аляксандр быў вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пасля вызвалення ў дачыненні да Аляксандра пераслед не спыніўся, ён неаднаразова падвяргаўся ператрусам і адміністрацыйным арыштам за «пікетаванне».
Улетку 2023 года яго змясцілі ў СІЗА па новай крымінальнай справе, і ў снежні таго ж года прызналі вінаватым па артыкулах «рэабілітацыя нацызму» і «хуліганства», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 06.12.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 78 рублёў кампенсацыі.
Зміцер праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Петрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку 2021 года прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі. Як ён распавёў брэсцкім праваабаронцам, крымінальную справу супраць яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Петрухіна і Кабанава, паколькі той не прад'явіў службовае пасведчанне. У верасні 2021 года Змітра прызналі вінаватым па артыкуле «адмова або ўхіленне ад дачы паказанняў» і прыгаварылі да арышту.
Вызвалены ў лютым 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У снежні 2024 года Зміцер быў асуджаны паўторна па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Упершыню Валянціна была асуджана ў траўні 2021 года за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
У красавіку 2024 года стала вядома, што Валянціну затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 г. у Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. У жніўні таго ж года яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, залічыўшы ў тэрмін раней прызначанае пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі".
Вызвалена восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 07.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, невядома рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.