Канстанцін Пятровіч Калядаў
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Калядаў Канстанцін Пятровіч з'яўляецца супрацоўнікам органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 2430 рублёў і адміністрацыйнага арышту не менш за 74 сутак.
Прысудзіў 10 сутак арышту жанчыне, у якой ёсць непаўналетняе дзіця пад апекай, што груба супярэчыць заканадаўству. Пасля агалоскі ў СМІ жанчыну адпусцілі, прыгавор быў адменены, але суддзя пакарання не панёс.
Вынес прысуд жыхару Маладзечна, палітвязню Паўлу Кучынскаму, з анкалагічным захворваннем чацвёртай стадыі, якога абвінавацілі ў абразах Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў за каментары ў інтэрнэце. Калядаў прызначыў яму ў выглядзе пакарання пазбаўленне волі тэрмінам на пяць гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пастанавіў выплаціць матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды начальніку РАУС Маладзечанскага раёна Вадзіму Прыгара ў памеры 1500 рублёў і памочніку камандзіра ўзвода ППС Маладзечанскага раёна Генадзю Фі.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Зміцер быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, размешчаны ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да старэйшага ўчастковага ў Бабруйску Андрэя Камара.
Яўген быў прызнаны вінаватым у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі.
Па словах прадстаўніка пракуратуры, у снежні 2020 года ён апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» відэазапіс, у назве і тэксце якога змяшчалася негатыўная ацэнка Лукашэнкі, выяўленая ў грубай і непрыстойнай форме.
У лютым 2021 года Яўген таксама апублікаваў у сацыяльнай сетцы відэазапіс, які, паводле матэрыялаў справы, суд расцаніў як публічную абразу намесніка міністра ўнутраных спраў Карпянкова.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Юры быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар у адрас старшага ўчастковага інспектара Бабруйскага ГУУС Андрэя Комара, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад пастом аб падзеях на пікеце Сяргея Ціханоўскага.