Максім Юр'евіч Сеніў
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Сеніў Максім Юр'евіч з'яўляецца супрацоўнікам дзяржаўных органаў, якія маюць дачыненне да пераследу грамадзян, якія выказалі нязгоду з рэжымам Лукашэнкі і выступілі супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе.
Адказны за злачыннае бяздзеянне пракуратуры і адмову ад узбуджэння крымінальных спраў у дачыненні да супрацоўнікаў сілавых органаў, вінаватых у прымяненні гвалту, пашкоджанні маёмасці і забойствах мірных грамадзян.
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па палітычна матываванай справе ў дачыненні да 19-гадовых анархістаў Мікіты Емяльянава і Івана Комара, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе. Запытаў па 7 гадоў пазбаўлення волі для кожнага.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Актывісты
Іван быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсуда ў Менску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 3, 5 гадоў. У лютым 2021 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым да канца тэрміна.
Быў вызвалены 29 студзеня 2022 года па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Згодна з дакументам, выдадзеным пры вызваленні, тэрмін яго зняволення быў скарочаны на 1 год у рамках амністыі ад 15 мая 2020 года. Пакінутая частка тэрміна ўлічвалася па схеме: 1,5 дня ў СІЗА за 1 дзень у калоніі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Студэнты
Мікіта быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсудзя ў Мінску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 4 год. У маі 2020 года Мікіту перавялі на турэмны рэжым.
У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У сакавіку 2023 году яго зноў перавялі на турэмны рэжым.
На працягу ўсяго зняволення да Мікіты ўвесь час ужываецца ціск. Ён часта трапляе ў ШІЗА, дзе ўтрымліваецца ў ізаляцыі на працягу дзясяткаў дзён. Яго пазбаўляюць спатканняў з роднымі, абмяжоўваюць перапіску і канфіскоўваюць асабістыя рэчы. У адказ на цяжкія ўмовы ўтрымання Мікіта пратэстуе галадоўкамі і адмовай ад выканання патрабаванняў адміністрацыі. Ён таксама рэгулярна падвяргаецца спагнанням за дробныя парушэнні, такія як адмова прыбіраць дворык ці за міжкамерную сувязь.
За тры месяцы да вызвалення, у лютым 2025 года, у дачыненні да Мікіты прайшло чарговае судовае паседжанне па артыкуле аб «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», па выніках якога яго прысудзілі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі.
Да снежня 2024 года Мікіта сумарна правёў у ШІЗА 568 сутак, з іх 2 месяцы бесперапыннай ізаляцыі.
На пачатак снежня 2025 года Мікіта правёў 648 сутак у ШІЗА.
Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.