Алена Васільеўна Літвіна мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Літвіна нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Ленінскага раёна г. Магілёва выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У выніку рашэнняў Алены Літвіной па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму не менш як 5882.5 рублёў, і прысуджана не менш як 127 сутак адміністрацыйнага арышту.
У судовай практыцы Алена Васільеўна Літвіна разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму.
У прыватнасці, 17 лістапада 2020 года суддзя прыгаварыла палітвязня Уладзіміра Шустава да 3 гадоў калоніі за гвалт у дачыненні да міліцыянта (арт. 364 КК) падчас разгону мірнай акцыі пратэсту ў горадзе Магілёве.
20 красавіка 2021 г. Алена Літвіна асудзіла Канстанціна Шаўнёва на 2 гады абмежавання волі за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК) у групе Вконтакте.
30 ліпеня 2021 г. прыгаварыла Расціслава Кушнерава да 2,5 гадоў абмежавання волі за абразу супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 КК) у каментарах тэлеграм-канала. Таксама Літвіна пастанавіла выплаціць пацярпелым кампенсацыю ў 3000 рублёў у суме.
Такім чынам, Літвіна Алена Васільеўна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Літвіной садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Паводле версіі абвінавачання , Алена Дуброўская, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, пад пастом з фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваным у чаце, уключаным у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, размясціла каментар з негатыўнай ацэнкай асобы Лукашэнкі, які змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання. У судовым паседжанні жанчына прызнала віну цалкам.
Алена Дуброўская падавала апеляцыйную скаргу. Судовая калегія Магілёўскага абласнога суда разгледзела яе 20 чэрвеня, але пакінула скаргу без задавальнення, а прысуд - без змены.
Вырак суда 17.04.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Расціслава прызналі вінаватым у тым, што ён праз каментары ў адным з тэлеграм-каналаў, прызнаных уладамі Беларусі экстрэмісцкімі, абразіў трох супрацоўнікаў МУС, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Вырак суда 30.06.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 3000 рублёў кампенсацыі.
Уладзіміра затрымалі, жорстка збілі і асудзілі за спробу абараніць мірнага пратэстуючага, які падвяргаўся збіццю пры разгоне акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Магілёве.
13 чэрвеня 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
07.07.2021
В данный момент находится в ИК-3 в Витебске. Имеет несовершеннолетнего сына.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.