Яўген Віктаравіч Серакоў
Выступае дзяржаўным абвінаваўцам у палітычна матываваных справах.
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе бубнача Аляксея Санчука, якога абвінавацілі па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса - Удзел у масавых беспарадках і артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Аляксей часам граў на маршах. Пры затрыманні яго моцна збілі. Серакоў запытаў для яго 6 гадоў пазбаўлення волі. Аляксею далі ў выглядзе пакарання 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Вячаслава Касінерава, які абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства. Мужчына накінуў вяровачную пятлю на скульптуру на вобраз царскага жандара, устаноўленую перад будынкам Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з мэтай выказаць пратэст супраць самавольства паліцэйскіх улад. Серакоў запытаў для яго 2 гады пазбаўлення волі. Вячаслаў атрымаў у выглядзе пакарання штраф.
У 2021 годзе запытаў 2 гады былому міліцыянеру, які звольніўся ў жніўні па маральных прынцыпах.
У красавіку 2021 года прад'явіў абвінавачанні дзяўчыне за абразу Лідзіі Ярмошынай.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксея затрымалі 4 лістапада 2020 года ў Менску разам з бубначамі. Пры затрыманні яго збілі, а потым прыгаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў "масавых беспарадках" і ўдзеле ў пратэстных акцыях. Таксама быў канфіскаваны ягоны аўтамабіль.
Руслана Ксенжыка прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 9 і 30 жніўня 2020 года.
Вадзім быў прызнаны ў лістападзе вінаватым па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за заахвочвальныя паведамленні, пакінутыя ў Telegram-каналах "Мікалай Маслоўскі", "Армія з народам", "Рэальная Беларусь", "Хабараўск. За Фургала» і іншых, такія як: "Перакрывайце вуліцы…", "Блакуем дарогі з дапамогай аўтамабіляў і сваіх цел…", "Сёння ўвечары павінны атрымаць па-поўнай", а таксама за публікацыі аб страйках працоўных.
У лютым 2024 года Вадзім быў паўторна асуджаны па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".
Вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Кірылу прызналі вінаватым у тым, што 13 верасня 2020 года ў Мінску з 13:59 да 19:20 ён удзельнічаў у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак: выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні, рухаўся ў счэпцы і парушаў спакой грамадзян. Па версіі абвінавачання, ён дзейнічаў з карыслівых памкненняў і ў змове з групай асоб. Таксама яго прызналі вінаватым у парушэнні правілаў адбывання папярэдняга пакарання — двух гадоў «хатняй хіміі», падчас якой ён здзейсніў шматлікія парушэнні.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
Максім, былы супрацоўнік АМАПа, звольніўся са службы ў 2012 годзе (рашэнне аб сыходзе прыняў яшчэ ў 2010-м пасля выбараў). Пазней ён з'ехаў жыць у Польшчу, аднак быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь і 17 жніўня 2021 года быў затрыманы ў сябе дома ў аграгарадку Хацежына. Пасля затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіК запісалі з ім «пакаянае» відэа, у якім ён казаў пра свой удзел у падзеях 9–11 жніўня 2020 года. Пры гэтым праўладныя тэлеграм-каналы прадставілі яго як былога сілавіка, які звольніўся ў знак пратэсту ў 2020 годзе, што не адпавядала рэчаіснасці.
У лістападзе 2021 года Максім быў прызнаны вінаватым па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
У верасні 2024 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вынік паседжання, як і факт прысутнасці на ім Максіма, невядомы.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Бацькі непаўнагадовых
Руслан - беларускі блогер, які з 2020 года ствараў відэа на грамадскія і палітычныя тэмы. Да лютага 2021 года ягоны канал налічваў больш за 90 тысяч падпісчыкаў. 20 лютага 2021 года яго затрымалі і пазней асудзілі за "абразу прадстаўніка ўлады".
Стала вядома , што Руслана не вызвалілі з калоніі па заканчэнні тэрміну зняволення, а перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Прычыны новага абвінавачання пакуль невядомыя.
Выйшаў на волю ў чэрвені 2025 г., цалкам адбыўшы тэрмін.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
Зміцер, былы начальнік крымінальнага вышуку Завадскога РУУС горада Менска, быў затрыманы і асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады.
Вызвалены ў лютым 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.