Павел Іванавіч Казакоў
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Спіс рэпрэсаваных
Фігурант крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак з Гродна. Змяшчаецца ў СІЗА да суда.
Вызвалены 5 ліпеня 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі.
Быў затрыманы пятага лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта. Паседжанне суда прайшло 21.01.2022 і было закрытым.
24.08.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады калоніі агульнага рэжыму
Быў узяты пад варту ў сувязі з абвінавачаннем па ч.3 арт.371 КК за арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы грамадзянамі, якія ратуюцца ад адвольнага палітычна матываванага пераследу ўладамі Беларусі, якое магло пацягнуць цяжкія наступствы для іх - катаванні, жорсткае, бесчалавечнае, зневажальнае абыходжанне і незаконнае пазбаўленне волі. Нягледзячы на тое, што яго судзілі за здзяйсненне дзеяння групай асоб, на лаве падсудных быў толькі Яўген. Паводле абвінавачання, ён падвозіў людзей у прымежную зону Літвы.
Вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
Жыхар Гродна. Супрацоўнік МНС. Быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Аляксандр паставіў лайк пад адным з каментароў.
У канцы лістапада 2021 г. з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксандра з жодзінскай Следчай турмы № 8 у Турму № 1 у Гродне.
28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аляксандра ў спіс асоб, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а ў верасні – да "экстрэмісцкай".
12 жніўня 2022 года палітвязню прысудзілі 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У адпаведнасці з рашэннем суддзі Гродзенскага абласнога суда, ён таксама павінен выплаціць 50 базавых велічыняў штрафу (1600 рублёў). Вядома, што дзяржабвінаваўца прасіў пакараць палітвязня чатырма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
17.10.2022 вызвалены , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
настаўніца ў музычнай школе Ліды, затрыманая за каментар пасля забойства А. Зэльцэра 30 верасня 2021 года. Аксана пакінула каментар пад пастом антынароднага рэпарцёра Аляксандра Плескачова аб забойстве супрацоўніка сілавых структур прыкладна такога зместу: "Андрэй Зэльцэр у сябе ў кватэры абараняў свой дом, сваю сям'ю ад невядомых людзей, якія выламалі дзверы пры дапамозе сякеры. Ён абараняўся, як умеў..." ".
| 04.12.2021 | Переведена. 230023Гродно, ул. Кирова,1 Тюрьма 1. |
1 год і 2 месяцы пазбаўлення волі
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па прастастах у Гродне.
30 верасня 2021 года быў затрыманы ў Гродне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
04.04.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Гродне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У канцы лютага 2025 года выйшаў на волю .
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. З 26/12. быў пераедзены з СІЗА-1. На судзе абвінавачанне па артыкуле 361 КК РБ было знята, паводле арт. 368 КК РБ выйшлі тэрміны прыцягнення. У выніку Кірылу абвінавацілі па "народным" артыкуле.
22.06.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады пазбаўлення волі.
быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Слоніме па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
01.04.2023 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 13.11.2022 | Сегодня, 13.11.22 Алексей позвонил домой после второй за месяц отсидки в ШИЗО и попросил, чтоб ему не писали письма. Т.к. это вредит ему. |
быў затрыманы 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
30.09.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Гродне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Па падліках праваабаронцаў, Аляксандр павінен быў выйсці на волю ў лістападзе 2022 г.
Сяргей быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Андрэй быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці» і «абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены зімой 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Блогеры
Вадзім, блогер Vadimati, быў затрыманы 16 жніўня 2021 года і двойчы асуджаны па адміністрацыйных артыкулах — спачатку за заклікі на спартыўнае мерапрыемства, затым — за нецэнзурныя выказванні ў адрас ЖКГ і гарвыканкама.
У верасні таго ж года стала вядома, што супраць Вадзіма была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах аб «здзеках з дзяржаўных сімвалаў» і «абразе Лукашэнкі».
У снежні 2021 года Вадзім быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў чэрвені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пазней пакінуў Беларусь.
Увесну 2025 года стала вядома, што ў Беларусі Вадзім абвешчаны ў вышук па артыкулах аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «абразе прадстаўніка ўлады» і «абразе суддзі».
