Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Асадчы Віталь Уладзіміравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам у судах па палітычна матываваных справах.
Гомельскі абласны суд 28 траўня пачаў разгляд справы Дзмітрыя Канеўскага, дзе Асадчы выступіў у якасці дзяржаўнага абвінаваўцы. За «агрэсіўны каментар» пра АМАП у Telegram чаце «Гомель Савецкі 97» абвінавачанаму пакаралі 3 гадамі пазбаўлення волі, што і запатрабаваў Асадчы.
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам на судзе ў дачыненні да журналісткі Ларысы Шыраковай, якую прызналі вінаватай па артыкуле 369-1 і частцы 1 і частцы 2 артыкула 361-4 за збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу інфармацыі для інфармацыйных рэсурсаў "Вясна" і "Белсат". Жанчыне прызначылі пакаранне ў выглядзе трох гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі, а таксама абавязалі выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў.

Зміцер, сын вядомай грамадскай актывісткі Таццяны Канеўскай, быў затрыманы 27 студзеня 2021 года за каментар у Telegram-канале і асуджаны за «наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці».
У кастрычніку 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.