Руслан Эдуардавіч Хіхол
Суд Карэліцкага раёна. Суддзя і старшыня.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Хіхол Руслан Эдуардавіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных артыкулах, дзе прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 3415 рублёў і не менш за 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
29 жніўня 2018 года прыгаварыў актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь па артыкулах 23.4 і 23.34 КаАП за тое, што той хацеў правесці прадстаўленне з Мікалаем Салянікавым.
10 ліпеня 2019 года прыгаварыў гісторыка Мечыслава Супрона да штрафу ў памеры 5 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП за асвятленне праблемы з экалогіяй Нёмана.
20 снежня 2019 года прыгаварыў актывіста Саранчукова Вадзіма да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй.
07 жніўня 2020 года прыгаварыў Яўгена Урбанайта да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за ўдзел у аўтапрабегу салідарнасці.
31 жніўня 2020 года прыгаварыў карыкатурыста Андрэя Янкавіча да 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірнай дэманстрацыі.

Спіс рэпрэсаваных
Мікіту затрымалі за распыленне газу ў твар супрацоўніку АМАПа, калі ён спрабаваў абараніць чалавека на пратэсце. Яго збілі, абрэзалі валасы нажом і распылілі газ у твар. У снежні 2020 года яго прыгаварылі да чатырох гадоў абмежавання волі, але пазней пракурор дабіўся ўзмацнення жорсткасці пакарання да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Мікіта не з'явіўся на суд, перадаўшы праз сябра, што ў зале суда планаваліся адвольныя затрыманні, якія пагражалі яму і іншым.
Быў у вымушанай эміграцыі.
У канцы сакавіка 2025 года стала вядома , што ў Гродне затрымалі Мікіту, які на той момант ужо чатыры гады хаваўся ад прысуду. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў, мужчыну спынілі, дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ва ўчастак. Мікіта аказаў супраціўленне міліцыянерам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку. Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га года нібыта "распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык". За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.
З 13 траўня 2025 г. няма звестак аб палітвязні. Перапіска і перадачы яму забаронены. Таксама няма ніякай інфармацыі аб справе Мікіты і даце суда. Акрамя гэтага, паведамляецца, што следчаму па справе палітвязня забаронена інфармаваць аб стане і руху справы родных і блізкіх Мікіты.
Жыхар вёскі Шчорсы Навагрудскага раёна Яго абвінавацілі ў тым , што ён рэпаснуў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" паведамленне з групы "Гродзенская Вобласць Перамен!".
Да суда да Віктара Пільжыса была ўжытая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту - з 12 верасня 2022 года. Гэта значыць, што Пільжысу забаранялася выходзіць з дому, карыстацца інтэрнэтам і сувяззю.
Акрамя прысуду ў два гады калоніі, суд абавязаў Віктар Пільжыса выплаціць двум сілавікам 10 000 беларускіх рублёў у якасці кампенсацыі іх маральнай шкоды.
06.12.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 12 кастрычніка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Таццяна была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле "знявага прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў тэлеграм-групе "Карэлічы 97%" у адрас начальніка штаба Карэліцкага РАУС Аляксея Ката.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Вадзіма затрымалі і асудзілі па артыкуле "хуліганства" пасля інцыдэнту ў скверы, дзе ён развешваў белыя стужкі. Прадстаўніца руху "Антывандал-Гродна" Вольга Бондарава пачала здымаць яго на тэлефон і пераследаваць, што справакавала канфлікт.
Вызвалены 17 студзеня 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Праз 10 дзён пасля вызвалення Вольга Бондарава праз суд спагнала з Вадзіма кампенсацыю маральнай шкоды.