Аляксандр Аляксандравіч Воўк
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Воўк Аляксандр Аляксандравіч з'яўляецца супрацоўнікам органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 80915.5 рублёў, адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 1399 сутак.
Вынес прысуд 50-гадоваму палітвязню Аляксею Кірэеву, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса) за ўдзел у акцыях пратэсту. Воўк прызначыў актывісту ў выглядзе пакарання 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Судзіў за ўдзел у акцыях пратэсту двух мінчан: Сяргея Жогла і Віталя Рыбакова па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў у выглядзе пакарання два гады і адзін год і восем месяцаў з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.
Вынес рашэнне па справе жыхара Плошчы Перамен - палітвязня Сцяпана Латыпава. Яго абвінавачвалі па трох артыкулах КК: часткі 1, 2 артыкула 342, частка 2 артыкул 363, частка 4 артыкул 209 («арганізацыя масавых беспарадкаў», «супраціўленне супрацоўнікам АУС» і «махлярства»). Яго абвінавацілі ў стварэнні дваровага Тэлеграм-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні. Аляксандр Воўк прызнаў палітвязня вінаватым і прысудзіў яму ў выглядзе пакарання 8,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пастанавіў выплаціць штраф у памеры 300 базавых велічыняў.

Спіс рэпрэсаваных
Аляксандр быў затрыманы ўвечары 29 красавіка 2021 года пасля паведамлення "неабыякавай грамадзянкі" ў міліцыю аб тым, што невядомыя людзі малююць бел-чырвона-белыя сцягі на збудаваннях на вуліцы Багдановіча ў Менску. Пасля адміністрацыйнага арышту ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу і адпусцілі пад заклад да суда.
У верасні 2021 года Аляксандр быў асуджаны па артыкуле "апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці".
Яўген быў затрыманы 26 лютага 2021 года. Яго абвінавацілі ў тым, што 28 снежня 2020 года, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, ён апублікаваў у адным з Telegram-чатаў персанальныя дадзеныя супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС Івана Тарасіка і Аляксандра Алексы. Да гэтых дадзеных ён дадаў пагрозу ў іх адрас і абразлівы каментар аб месцы іх пражывання.
Акрамя таго, Яўгена прызналі вінаватым па артыкулах "Крадзеж" і "Ухіленне ад адбывання пакарання" за невыкананне прысуду аб "хатняй хіміі" па папярэдняй справе.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Яўген Сямёнаў.
Валерый быў асуджаны за нібыта пакінутыя дзве ўвагнутасці на спецтранспарце супрацоўнікаў МУС на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску падчас акцыі пратэсту 6 снежня 2020 года.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Юры быў асуджаны за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі: "СБ - з... бойцеся". "Пацярпелымі" па справе праходзілі шэсць супрацоўнікаў выдавецкага дома "Беларусь сегодня": Міхаіл Лебедзеў, журналісты Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая, Дзмітрый Крот, Раман Рудзь, а таксама кіраўнік упраўлення матэрыяльнага забеспячэння.
Вызвалены ў лютым 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Мікіта, байкер, быў затрыманы і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія заступіліся за яго.
У чэрвені 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
Мікіта, байкер, быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія заступіліся за яго.
У снежні 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
| 15.10.2023 | Освобожден |
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Андрэй, байкер, упершыню быў затрыманы і асуджаны ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія сталі яго бараніць.
У чэрвені 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У жніўні 2023 года стала вядома, што супраць Андрэя распачалі новую крымінальную справу, і ён стаў падазраваным па артыкуле аб грубым парушэнні парадку. Падставай для гэтага сталі фатаграфіі. Пазней ён быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Настассю затрымалі 16 кастрычніка 2020 года і асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
16 чэрвеня 2022 г. вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Вікторыю затрымалі 15 кастрычніка 2020 года і асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Менску.
16 снежня 2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.