Намеснік начальніка Партызанскага РУУС горада Мінска. Палкоўнік міліцыі. Саўдзельнік сілавога падаўлення мірных пратэстаў з прымяненнем фізічнага і псіхалагічнага насілля ў адносінах да ўдзельнікаў. Вінаваты ў здзеках з затрыманых у Партызанскім РУУС, асабіста збіваў людзей.
Намеснік начальніка Партызанскага РУУС горада Мінска. Палкоўнік міліцыі. Саўдзельнік сілавога падаўлення мірных пратэстаў з прымяненнем фізічнага і псіхалагічнага насілля ў адносінах да ўдзельнікаў. Вінаваты ў здзеках з затрыманых у Партызанскім РУУС, асабіста збіваў людзей.
Руслан быў прызнаны вінаватым у траўні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", за каментар, апублікаваны ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" ў дачыненні да намесніка начальніка — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Партызанскага РУУС г. Мінска А. Ф. Альшэўскага.
Паўторна Руслана прызналі вінаватым у верасні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", за каментар, пакінуты ў кастрычніку 2020 года ў тым жа тэлеграм-канале ў адрас памочніка начальніка Ленінскага РУУС г. Гродна Уладзіміра Казлоўскага, які нібыта быў збіты на выбарчым пікеце, пасля чаго быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі.
Па выніках разгляду дзвюх крымінальных спраў Руслана прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі маральнай шкоды.
Вырак суда 13.05.2021
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 02.09.2021
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 1500 рублёў кампенсацыі.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
3 гады абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 1500 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.