Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 5 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 1 года абмежавання або пазбаўлення волі. Прысудзіў 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму Уладзіміру Еўстраценку за абразу
Лукашэнку. Не пусціў слухача ў асобе Уладзіміра Шырокава на адкрытае судовае паседжанне, за што пасля быў пазбаўлены прэміі. Прызначыў Ілью Міронава, актывісту з Гомеля, дадатковыя 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 5 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 1 года абмежавання або пазбаўлення волі. Прысудзіў 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму Уладзіміру Еўстраценку за абразу
Лукашэнку. Не пусціў слухача ў асобе Уладзіміра Шырокава на адкрытае судовае паседжанне, за што пасля быў пазбаўлены прэміі. Прызначыў Ілью Міронава, актывісту з Гомеля, дадатковыя 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
Прычынай пераследу сталі каментары жанчыны ў тэлеграм-каналах у 2021 годзе.
Вырак суда 05.06.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
9 жніўня 2024 года ў судзе Мінскага раёна суддзя Манжас Арцём будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Наступны суд прызначаны на 20.08.2024
Вырак суда 23.11.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Віталь быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Як устанавіла папярэдняе следства, з ліпеня па верасень 2021 года Віталь з выкарыстаннем мабільнага тэлефона нібыта размясціў у мэсэнджэры Telegram некалькі публікацый з загадзя ілжывымі звесткамі аб дзейнасці Лукашэнкі.
Разгляд справы палітвязня пачаўся ў судзе 18 лістапада 2022 года; рашэнне высвятляецца.
У сакавіку 2023 года Віталя зноў судзілі, на гэты раз па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", вынік таксама невядомы.
Аляксандр быў затрыманы ў студзені 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКу і АМАПу, якія накінуліся на яго і павалілі тварам у снег, пасля чаго даставілі ў службовы аўтамабіль. Было запісанае відэа, на якім ён казаў, што не ведае, за што яго затрымалі. Па сведчаннях міліцыянтаў, улетку 2020 года Аляксандр пакідаў у мясцовым чаце паведамленні з парадамі «збірацца па кучках у кожным раёне, а потым натоўпам у цэнтр», а аўтамабілістам — «кідаць машыны на дарозе» на цэнтральных вуліцах.
У красавіку 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 13.04.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Максім, былы супрацоўнік АМАПа, звольніўся са службы ў 2012 годзе (рашэнне аб сыходзе прыняў яшчэ ў 2010-м пасля выбараў). Пазней ён з'ехаў жыць у Польшчу, аднак быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь і 17 жніўня 2021 года быў затрыманы ў сябе дома ў аграгарадку Хацежына. Пасля затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіК запісалі з ім «пакаянае» відэа, у якім ён казаў пра свой удзел у падзеях 9–11 жніўня 2020 года. Пры гэтым праўладныя тэлеграм-каналы прадставілі яго як былога сілавіка, які звольніўся ў знак пратэсту ў 2020 годзе, што не адпавядала рэчаіснасці.
У лістападзе 2021 года Максім быў прызнаны вінаватым па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
У верасні 2024 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вынік паседжання, як і факт прысутнасці на ім Максіма, невядомы.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.