Следчая СК горада Рэчыцы. Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. У 2023–2025 гадах вяла сфабрыкаваныя «справы» у дачыненні да Паліны Шарэнда-Панасюк і Вікторыі Кульшы па артыкуле 411 КК — «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй.
Следчая СК горада Рэчыцы. Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. У 2023–2025 гадах вяла сфабрыкаваныя «справы» у дачыненні да Паліны Шарэнда-Панасюк і Вікторыі Кульшы па артыкуле 411 КК — «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй.
Грамадскую актывістку затрымалі 3 студзеня 2021 года ў яе дома пасля таго, як сілавікі выламалі дзверы, правялі ператрус і канфіскавалі частку рэчаў. Паліну асудзілі за "пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і "абразу прадстаўніка ўлады". Яна адмовілася даваць паказанні як на следстве, так і ў судзе.
У красавіку 2022 года тэрмін Паліны быў павялічаны паводле абвінавачання ў «непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі», а ў кастрычніку 2023 года яе зноў асудзілі па гэтым жа артыкуле. Паліна - першая палітвязня жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, часта за меркаваныя парушэнні.
Палітвязень сістэматычна падвяргаюць псіхалагічнаму ціску і фізічнаму гвалту; яе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, карцэр і ПКТ.
Рада БНР узнагародзіла Паліну Шарэнда-Панасюк ордэнам Пагоні.
У сакавіку 2024 года ў прапагандысцкім сюжэце пра Паліну выпадкова паказалі жоўтую бірку з указаннем даты заканчэння зняволення - 21 траўня. Аднак у гэты дзень яе не выпусцілі, і ёй трэці раз прад'явілі абвінавачанне ў «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі», паводле якога яе зноў асудзілі ў кастрычніку 2024 года.
Выйшла на волю 1 лютага 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання (4 тэрміны запар).
Вікторыя, адміністратар канала "Кіроўцы 97%", была затрымана 4 лістапада 2020 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіку і асуджана за "заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".
У 2022 і 2023 гадах суд двойчы павялічваў ёй тэрмін зняволення, абвінаваціўшы ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Вікторыя неаднаразова падвяргалася ціску ў калоніі і была прызнана "злоснай парушальніцай".
У кастрычніку 2024 года ў судзе Рэчыцкага раёна Вікторыю ў трэці раз асудзілі па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі" і прыгаварылі яшчэ да аднаго года пазбаўлення волі.
У пачатку 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Вікторыю і Алену Гнаук змясцілі ў ПКТ: "Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны былі пераведзены ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".
Таксама Паліна дадала: "У Вікторыі Кульшы ўжо, мусіць, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, адмаўлялася ад вады і пітва. Яна выкрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА — яна ў ШІЗА выкрывала сабе вены. У ПКТ трымала галадоўкі. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў".
Вікторыя павінна была выйсці на волю ў красавіку 2025 года пасля заканчэння тэрміну. Але на пачатку месяца яе перавялі ў Гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі", і ў чэрвені таго ж года дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.