Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 108 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 700 сутак адміністрацыйнага арышту, штрафаў — не менш як 22085 рублёў і не менш як 40 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. Асудзіла экс-кандыдата ў прэзідэнты, Андрэя Дзмітрыева, прызнаўшы яго вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ), прыгаварыўшы яго да паўтара года пазбаўлення волі. 14 сакавіка 2023 года, Мурашка вынесла прысуды: Аксане Зарэцкай - 1,5 гады пазбаўлення волі, Багдану Караўцу - на 2 гады пазбаўлення волі.
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 108 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 700 сутак адміністрацыйнага арышту, штрафаў — не менш як 22085 рублёў і не менш як 40 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. Асудзіла экс-кандыдата ў прэзідэнты, Андрэя Дзмітрыева, прызнаўшы яго вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ), прыгаварыўшы яго да паўтара года пазбаўлення волі. 14 сакавіка 2023 года, Мурашка вынесла прысуды: Аксане Зарэцкай - 1,5 гады пазбаўлення волі, Багдану Караўцу - на 2 гады пазбаўлення волі.
Аляксандр быў затрыманы разам з братам у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў лістападзе 2021 года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 30.11.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксей быў затрыманы разам з братам у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў лістападзе 2021 года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 30.11.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Віктар, арнітолаг і былы кіраўнік «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (2006–2014 гг.), быў затрыманы дома 31 жніўня 2021 года і спачатку асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаванне міліцыі. Пасля арышту яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Паводле матэрыялаў справы, ён «блакаваў рух транспарту і выкрыкваў лозунгі, а таксама здзейсніў яшчэ пяць аналагічных эпізодаў».
У траўні 2022 года Віктар быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Андрэй быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "удзел у масавых беспарадках", і ў лістападзе таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску.
Быў вызвалены ў лістападзе 2024 года ў межах памілавання.
Максіма прызналі вінаватым у тым, што ён зняў з даху крамы чырвона-зялёны сцяг, скамячыў яго, выкінуў, а дрэўка зламаў. Віну прызнаў цалкам і добраахвотна кампенсаваў нанесеную матэрыяльную шкоду.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 14.06.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 92 рубля кампенсацыі.
Дар'я была асуджаная ў красавіку 2021 года за каментар, пакінуты ў адрас падпалкоўніка міліцыі Вадзіма Палякова. У снежні таго ж года яе паўторна асудзілі — за каментар, апублікаваны ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі».
Алена была асуджана ў снежні 2020 года за нанясенне надпісу "ЯНА З НАМІ" на будынку "Мінсккамунцепласеткі" і за "ўжыванне гвалту ў дачыненні да міліцыянта" пры затрыманні.
Па версіі абвінавачання, яна распыліла фарбуючае рэчыва з балончыка ў бок галавы, тулава і канечнасцяў супрацоўніка, а таксама абмяжоўвала яго перамяшчэнне, утрымліваючы за адзенне.
Вырак суда 17.12.2020
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 1081 рубель кампенсацыі.
Іван, дырэктар канцэртнага агенцтва Horse&Vega, быў затрыманы і асуджаны за спробу спыніць машыну ДАІ, каб прадухіліць наезд на людзей падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Вызвалены восенню 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.