Выносіла карныя прысуды ў палітычна матываваных справах. Прыгаварыла Валерыя Юрэвіча да 1,5 гадоў «хатняй хіміі» за абразлівы каментар у адрас міліцыянта (арт. 369 КК) Манаева, акрамя таго, пастанавіла пакрыць пацярпеламу 1000 рублёў кампенсацыі. Пракурор - Васіль Панкратаў. Прысудзіла Вікторыі Будзькінай 1 год «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта (арт. 369 КК) Вадзіма Якімчыка каментаром у тэлеграм-канале. Пракурор - Аляксандр Кардзіс.

Вікторыя тройчы была прызнана вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады".
Першы раз яе асудзілі ў сакавіку 2021 года за каментар пад публікацыяй аб супрацоўніках міліцыі УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Васілі Маўчане і Ігары Качуку, які суд расцаніў як прыніжаючы іх годнасць.
Пазней яе зноў асудзілі за каментар у Telegram на адрас старшага оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку Вадзіма Якімчыка. Па сукупнасці двух эпізодаў Вікторыі прызначылі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2021 года яе зноў асудзілі па трэцім эпізодзе. Падрабязнасці справы невядомыя. Вядома толькі, што дзяржаўнае абвінавачванне запытвала пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а на той момант Вікторыі заставалася адбыць пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі" каля паўгода.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.