Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Панчык Марына Мікалаеўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі.
Панчык Марына выступала дзяржаўным абвінаваўцам супраць Яўгена Абарона і Аляксандра Шаўцова. Па версіі абвінавачання маладыя людзі сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі ўдары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок. У выніку Абарону было вынесена пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму, а Шаўцову - 2.5 гадоў.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Панчык Марына Мікалаеўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі.
Панчык Марына выступала дзяржаўным абвінаваўцам супраць Яўгена Абарона і Аляксандра Шаўцова. Па версіі абвінавачання маладыя людзі сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі ўдары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок. У выніку Абарону было вынесена пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму, а Шаўцову - 2.5 гадоў.
Пётр, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, быў затрыманы ў чэрвені 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне, накіраванай супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Данііл быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў — у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ён разам з бацькам стаяў у счэпцы ў першым радзе ў цэнтры горада.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Жыхар Светлагорску быў асуджаны за камэнтар у групе «Карнікі Беларусі», які суд Жлобінскага раёну расцаніў як абразу супрацоўніка міліцыі. Яго прыгаварылі да абмежавання волі ў ПУАТ, абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды, таксама былі канфіскаваны тэлефон і арыштаваны аўтамабіль.
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 700 рублёў кампенсацыі.
Мікалай — філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры, у апошнія гады займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Быў затрыманы ў чэрвені 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Раней, 10 жніўня 2020 года, яго ўжо затрымлівалі — пры гэтым затрыманні Мікалая жорстка збілі. Ён апынуўся ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай і правёў там два тыдні. Пазней яго двойчы выклікалі на допыты ў межах крымінальных справаў — па абвінавачваннях у абразе дзяржаўнага сцяга і ўдзеле ў масавых беспарадках.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне, накіраванай супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Вызвалены ў траўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне, накіраванай супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У чэрвені 2022 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
У ліпені 2023 года Яўгена паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — артыкул, па якім судзяць зняволеных за адмову ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй і выдуманыя парушэнні.
Вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.