Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Новікава Алена падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных артыкулах. Вынесла прысуд у дачыненні да Сяргея Моніча за нанясенне надпісаў "АМАП - забойцы", "3%", "Кубракоў - фашыст" у грамадскіх месцах па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса і па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса і прызначыла пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі. Вынесла прысуд у дачыненні да Наталлі Сляпцовай па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна намалявала ў ліфце сэрца і напісала "Жыве Беларусь". Новікава прызначыла пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічыняў.

Аляксандр быў прызнаны вінаватым у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады. Нагодай для справы стала паведамленне, размешчанае ім у групе газеты “Радзіма” ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі Паўла Курса, якое абвінавачанне палічыла зневажальным.
Вырак суда 01.02.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 2000 рублёў кампенсацыі.
Кацярына была прызнана вінаватай у 2021 годзе па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза суддзі», за апублікаваны каментар з ненарматыўнай лексікай у адрас суддзі Паляшчук.
Анастасія была прызнана вінаватай у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў адным з тэлеграм-каналаў у адрас памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліны Касьянчык, і прыгаворана да абмежавання волі без накіравання.
Наталля была затрыманая 30 красавіка 2021 года за выяву сэрцайкаў і надпіс "Жыве Беларусь" на плафоне асвятлення ў ліфце. Яе двойчы запар прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту — усяго на 22 сутак. Аднак пасля адбыцця пакарання супраць яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства» і змясцілі пад хатні арышт на тры месяцы. Падчас судовых спрэчак артыкул перакваліфікавалі на больш мяккі — «апаганенне пабудоў і псаванне маёмасці», і ў лютым 2022 года Наталлі прызначылі буйны штраф.
Сяргей быў затрыманы ў снежні 2020 года і асуджаны за нанясенне надпісаў "АМАП - забойцы", "3%" і "Кубракоў - фашыст", страты склалі 8 рублёў 23 капейкі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.