Кацярына Мікалаеўна Груда датычная да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. У якасці суддзі суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Груда на працягу доўгага перыяду часу выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У выніку яе рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму. У прыватнасці, у кастрычніку 2022 года суддзя прызнала прыгаварыла палітвязня Міхаіла Корзуна да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму за каментары ў сетцы інтэрнэт. 4 красавіка 2022 года асудзіла на 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму палітвязня Дзяніса Карабана за каментар у сацыяльнай сетцы. Такім чынам, Кацярына Груда нясе адказнасць за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Груды спрыяюць парушэнням правоў чалавека і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Віктар быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", пасля таго як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Беларускі Гаюн", куды людзі адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
У ліпені 2025 года Віктара прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 25.07.2025
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Максіму Солапу 36 гадоў. Ён родам з Брэста. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.
Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця.
Яго пачынаюць судзіць 24 лютага 2025 г. у Брэсцкім гарадскім судзе. Максіма абвінавачваюць у "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі" (ч. 3 арт. 361 КК).
Вырак суда 26.02.2025
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
21 лютага 2024 года ў судзе Пінскага раёна суддзя Бычыла Андрэй разгледзеў справу па ч. 2 ст. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі).
Відаць, пасля гэтага была заведзеная крымінальная справа.
Вырак суда 08.02.2024
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Падчас затрымання да Яўгена прымянілі «спецсродкі і фізічную сілу», гаворыцца ў рашэнні суда ад 2 чэрвеня (мужчыну абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі). З працоўнага кабінета яго выводзілі ў кайданках і з мяшком на галаве, вядома нам ад сваіх крыніц.
На дадзены момант Яўген Пелехаты чакае суда. Яго абвінавачваюць у напісанні некалькіх жорсткіх тэлеграм-каментараў пра Лукашэнку і сілавікоў.
Вырак суда 05.08.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Таццяна была асуджана ў лістападзе 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім" і "абраза прадстаўніка ўлады", і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 21.11.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу.
Ігар – настаўнік фізкультуры з баранавіцкай СШ №1. Яго затрымалі ў першай палове 2024 года. На "пакаяным відэа", апублікаваным на праўладным канале, ён "прызнаецца" ў тым, што пакідаў абразлівыя каментары на адрас міліцыянтаў і Лукашэнкі.
У лістападзе таго ж года яго асудзілі адразу па чатырох крымінальных артыкулах: "абраза Лукашэнкі", "абраза прадстаўніка ўлады", "заклікі да санкцый" і "распальванне варожасці". Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.