Наталля Валер'еўна Панасенка
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 42 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 177 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на як мінімум 4760 рублёў штрафаў і не менш за 20 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. Па частцы крымінальных спраў, прысуды невядомыя.
Асудзіла Аляксандра Каценку да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. А таксама да штрафу ў 3200 беларускіх рублёў.
Асудзіла Артура Вішнявецкага прызначыўшы пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяцы. Яго абвінавацілі ў «здзеках над дзяржаўнымі сімваламі», а менавіта чырвона-зялёным сцягам Беларусі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).
Асудзіла Ганну Кандраценку, прызнаўшы яе вінаватай у здзяйсненні злачынстваў па ч. 1 ст. 368, арт. 369 і арт. 391 Крымінальнага кодэкса і па сукупнасці прыгавораў ёй назначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 3200 рублёў.

Спіс рэпрэсаваных
Павел быў асуджаны за тое, што патэлефанаваў у службу 102 і выказаўся пра Лукашэнку і дзяжурнага, які прыняў званок. 9 ліпеня 2021 года пасля абвяшчэння прысуду яго ўзялі пад варту проста ў зале суда.
Падчас следстваў, пасля правядзення аператыўных дзеянняў, Паўлу вярнулі тэлефон, аднак ён яго прадаў, тым самым пазбавіўшыся ад рэчыўнага доказу. Гэта стала падставай для ўзбуджэння дадатковай крымінальнай справы па артыкуле «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці, падвергнутай вопісу ці арышту».
Па падліках праваабаронцаў, у ліпені 2022 года Павел быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Блогеры
Зміцер быў асуджаны за абразу начальніка ДАІ ў адным з сюжэтаў на YouTube-канале.
У лістападзе 2022 года па ініцыятыве адміністрацыі ВУАТ № 9 суд пастанавіў перавесці Дзмітрыя з папраўчай установы адкрытага тыпу ў папраўчую калонію за «парушэнне парадку».
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 18.06.2021 | С 17 июня 2021г. отбывает наказание Исправительное учреждение открытого типа № 9 г. Витебск. |
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Цімур быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай пасля пратэстаў 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. Вяртаючыся з працы, ён быў падстрэлены гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы патлумачыў меру стрымання адсутнасцю беларускага грамадзянства, хаця Цімур пражывае ў краіне з відам на жыхарства каля 23 гадоў. Яго асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках», а паводле матэрыялаў справы агульны ўрон склаў больш за 27 тысяч беларускіх рублёў.
У чэрвені 2023 года праваабаронцам стала вядома, што Цімур правёў больш за 100 сутак у ШІЗА, пасля чаго яго перавялі ў ПКТ, а затым на турэмны рэжым.
У ліпені 2024 года ён быў паўторна асуджаны за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Цімур Рызапур.