Выносіла карныя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла штрафаў на агульную суму не менш за 3988 рублёў і адміністрацыйнага арышту не менш за 10 сутак. Асудзіла братоў Ігара і Дзмітрыя Павінічаў і іх сябра Паўла Цапеліка па артыкуле 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне пасля выбараў пратэстных надпісаў і малюнкаў. Зьмітру пакарала штрафам на 240 базавых велічыняў, а Паўлу — на 290. Статыстыка: Выдадзена штрафаў на 3988 руб.,
адм. арышту - 10 сутак
Выносіла карныя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла штрафаў на агульную суму не менш за 3988 рублёў і адміністрацыйнага арышту не менш за 10 сутак. Асудзіла братоў Ігара і Дзмітрыя Павінічаў і іх сябра Паўла Цапеліка па артыкуле 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне пасля выбараў пратэстных надпісаў і малюнкаў. Зьмітру пакарала штрафам на 240 базавых велічыняў, а Паўлу — на 290. Статыстыка: Выдадзена штрафаў на 3988 руб.,
адм. арышту - 10 сутак
Сяргей быў затрыманы і асуджаны па абвінавачанні ў абразе службовых асоб. Па версіі следства, 2 красавіка 2021 года ён накіраваў электронныя лісты ў пракуратуру Віцебскай вобласці і ў раённы выканкам, якія змяшчаюць абразлівыя выказванні ў адрас намесніка пракурора і першага намесніка старшыні райвыканкама. Экспертыза палічыла фармулёўкі лістоў зняважлівымі і накіраванымі на стварэнне негатыўнай выявы прадстаўнікоў улады.
Акрамя таго, яму паставілі парушэнне правілаў захоўвання зброі і незаконнае захоўванне выбуховага рэчыва — дымнага пораху, прыдатнага для выбуху.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 01.09.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу, прыблізна 1185 рублёў кампенсацыі.
Ірына была асуджаная за каментар у сацыяльнай сетцы, пакінуты ў снежні 2020 года пад фатаграфіяй начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, а таксама за знойдзеныя пры ператрусе патроны ад малакалібернай вінтоўкі.
Была вызвалена ў лістападзе 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У лістападзе 2023 года стала вядома, што былой палітвязні працягнулі прэвентыўны нагляд на два гады. Акрамя таго, над Ірынай адбыўся суд за рэпосты матэрыялаў з крыніц, прызнаных "экстрэмісцкімі".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.