Валерый Аляксандравіч Есьман датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Есьман нясе персанальную адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Цэнтральнага раёна горада Мінска працяглы час выносіць шматлікія палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да журналістаў, лідэраў апазіцыі, актывістаў і пратэстоўцаў. У судовай практыцы Валеры Есьман разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яго рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. Таксама суддзя патурае злачынствам з боку супрацоўнікаў унутраных органаў у дачыненні да апанентаў дзейнага ў краіне рэжыму.
У прыватнасці, у 2005 годзе Есьман апраўдаў супрацоўніка АМАП, які ўдарыў жонку выкрадзенага аператара Зміцера Завадскага - Святлану, нягледзячы на наяўнасць відэаздымкі інцыдэнту.
У перыяд паміж 1 студзеня 2016 года і 14 сакавіка 2017-га, ён вынес 17 прыгавораў прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці.
У 2019 годзе Валеры Есьман аштрафаваў больш чым на 1100 рублёў Леаніда Кулакова. Суддзя палічыў "несанкцыянаваным мерапрыемствам" калектыўную малітву ў абарону курапацкіх крыжоў, якая прайшла 7 красавіка таго ж года каля Кафедральнага сабора Мінска.
Такім чынам, Есьман Валерый Аляксандравіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Есьмана спрыяюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.