Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Спіс рэпрэсаваных
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Была асуджаная на абмежаванне волі без накіравання, але праз некаторы час рэжым быў больш жорсткім да пазбаўлення волі і Дар'я адпраўлена адбываць пакаранне ў калонію.
Па падліках праваабаронцаў выйшла на волю ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр на судзе распавёў, што ўвечары 30 кастрычніка 2021 года пайшоў у краму за прадуктамі. У той час на ім былі надзеты бесправадныя навушнікі, па баках якіх меліся налепкі ў выглядзе герба «Пагоня», якія ён купіў каля трох гадоў таму.
Міліцыянт вырашыў, што той незаконна пікетуе і вырашыў яго затрымаць, нягледзячы на тое, што быў на выходным і ў грамадзянскай форме.
Сакалоўскі, калі да яго ў дварах падышоў участковы, падумаў, што на яго нападаюць — адбылася бойка.
Мужчыну ўсё ж затрымалі і арыштавалі на 15 сутак за незаконны пікет навушнікамі ў краме, а потым супраць яго распачалі крымінальную справу за супраціў участковаму.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў 2023 годзе цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Уладзімір паехаў сустракаць жонку пасля яе адміністрацыйнага арышту ў Жодзіне. Яму паведамілі, што яму самому трэба падысці на размову, дзе ён і быў затрыманы за фотаздымкі з мітынгаў, якія знайшлі ў ягонай жонкі ў тэлефоне. 29.03.2022 быў пераведзены з Акрэсціна ў СІЗА-1.
3 гады абмежавання волі без накіравання.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Была затрыманая 27 лютага ў Першамайскім р-не за фота бюлетэня. Адбыла 15 сутак у Жодзіна, пасля чаго не выйшла, а была пераведзена на Акрэсціна, бо на тэлефоне знайшлі фатаграфіі з мітынгаў у 2020 годзе. За гэтыя ж фатаграфіі быў затрыманы і муж Санты. 29.03 2022 была пераведзена ў СІЗА -1.
3 гады абмежавання волі без накіравання.
Дзмітрыя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту.
01.03.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. За час арышту хлопца выключылі з інстытута – за некалькі месяцаў да дыплома.
2,5 гады абмежаванні свабоды з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Крэатыўны дырэктар архітэктурнага бюро. Быў затрыманы ў красавіку 2022 года, як пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, за тое, што ён "вырашыў у сацсетках хайпануць па тэме ўкраінскіх падзей". Псіхолаг.
невядома
2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Справа была ўзбуджаная за распаўсюджванне і рассылку ўлётак з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
Павел мае інваліднасць, у яго чацвёртая стадыя раку. Яго стан прыкметна пагоршыўся ў зняволенні, пачаўся запаленчы працэс. У ліпені 2022 года, падчас медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі, Паўлу прысвоілі першую групу інваліднасці — да гэтага ў яго была інваліднасць другой групы.
Павел — каталіцкі вернік. Разам з сястрой яны ўвесь час хадзілі на богаслужэнні ў маладзечанскі касцёл. Малады чалавек вельмі захапляецца музыкай, ён скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.
У канцы верасня 2022 г. Паўла перавялі ў рэспубліканскі шпіталь на Валадарскага, дзе ён будзе знаходзіцца да правядзення ПЭТ/КТ — дыягностыкі для анкахворых. У гэтым шпіталі людзі знаходзяцца не ў палатах, а ў звычайных камерах, прыстасаваных пад медыцынскія патрэбы.
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
22.09.2022 стала вядома, што Паўлу па апеляцыйнай скарзе зменшылі тэрмін пакарання з 5 гадоў калоніі да 4 гадоў і 9 месяцаў.
Па дадзеных праўладных каналаў, быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэгістрацыю добраахвотнікам ва Украіну.
Праграміст. Максіму спачатку прысудзілі 1,5 гады калоніі. Пасля гэтага ён саматаемна напісаў апеляцыю, дзе падрабязна апісаў усё, што было ў ягонай справе і судзе незаконна. Пасля гэтага яму павялічылі тэрмін да 2, 5 гадоў.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Двойчы палітзняволенныя
- Палітыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Зміцер Дашкевіч з'яўляецца адной з самых вядомых палітычных фігур у Беларусі. Грамадскай дзейнасцю займаўся з 2001 года. Быў кіраўніком “Маладога фронту”, некалькі разоў адбываў працяглыя тэрміны за палітычную дзейнасьць у Беларусі. Дашкевіч таксама з'яўляецца адным з арганізатараў акцыі "Ноч расстраляных паэтаў" і "Абароны Курапат".
Пасля выбараў 2020 года Дашкевіч заставаўся, бадай, адзіным публічным апазіцыйным палітыкам, які застаўся ў Беларусі.
Быў затрыманы 23 сакавіка 2022 года, асуджаны на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, за гэты час на Дзмітрыя распачалі крымінальную справу і пасля заканчэння 15 сутак пакінулі ў зняволенні.
У ліпені 2023 года стала вядома, што супраць Дзмітрыя распачалі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» (арт. 411 КК). 18 кастрычніка суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла Дзмітрыю яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
У студзені 2024 г. палітвязня зноў перавялі ў ВК №14. У калоніі яго змясцілі ў ШІЗА, дзе страшна холадна. За ноч Зміцеру даводзіцца ўставаць да васьмі разоў, каб зрабіць зарадку і хоць неяк сагрэцца. За гэта на яго складаюць рапарты, што не ляжыць пасьля адбою.
У канцы траўня 2024 г. стала вядома , што супраць Зміцера завялі новую крымінальную справу.
Зміцеру інкрымінавалі "народны" арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і зноў асудзілі на новы тэрмін.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Зміцер Дашкевіч .
