Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў «Silver Screen», раней працаваў на партале TUT.BY.
Аляксандра затрымалі на працоўным месцы 25 траўня. Рашэнне суда -15 сутак арышту, але пасля сутак Аляксандр не выйшаў на волю, на яго была заведзеная крымінальная справа.
Вырак суда 22.08.2022:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Дзіцячы ўрач-рэаніматолаг. Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту. У жніўні 2020 года палітвязня выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі трапіў у кому. Яна падпісала паперы, што дапытваць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент.
Скончыла адбываць хатнюю хімію ў траўні 2025 года.
Зміцер сын грамадскага актывіста з Рэчыцы Алега Шабетніка, які кіраваў Гомельскім абласным аддзяленнем грамадскай арганізацыі «Гавары праўду».
Зміцер на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» даваў спасылкі на навіны аб расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, што следства кваліфікавала як "распальванне варожасці".
10.09.2024 года вызвалены , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Аляксандр Мішук - віцэ-старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) і старшыня першаснай арганізацыі БНП ААТ "Беларуськалій". Ён быў затрыманы пасля ператрусу ў офісе.
Пракуратура паставіла Аляксандру яго выступ перад работнікамі з "мэтай стварэння забастовачнага камітэта". У сваю чаргу Аляксандр тлумачыў свой выступ як эмацыйны парыў, паколькі ў той час усе знаходзіліся пад уздзеяннем эмоцый з-за масавага гвалту з боку сілавікоў.
14 лістапада 2022 года на чарговым паседжанні пракурор запытаў Аляксандру тры гады калоніі.
Вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.