Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафсаюзны актывіст. Паводле абвінавачання , Кандрацюк пакідаў у сацыяльных сетках негатыўныя каментары, якія дыскрэдытуюць уладу і абражаюць Аляксандра Лукашэнку.
Актывіста затрымалі разам з некалькімі супрацоўнікамі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Рэспублікі Беларусь 5 верасня 2022 года. Ён атрымаў 13 сутак адміністратыўнага арышту, але на волю больш не выйшаў.
11.07.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках павінен быў выйсціна волю3верасня2025 г.
Вырак суда 17.05.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту разам з мужам. Раней затрымлівалася ў 2020 годзе таксама за ўдзел у акцыях пратэсту, але паводле адміністрацыйнага артыкула. Дызайнер.
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў адным з тэлеграм-чатаў пакінула абразлівы каментар у бок Лукашэнкі пад ягоным партрэтам. Да суда яна знаходзілася пад вартай.
Алеся мае сярэднюю тэхнічную адукацыю, працуе галоўным спецыялістам па тэндэрнай працы ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Наталля Жлоба працуе старшым выкладчыкам кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы МДЛУ.
Арышт адбыўся напрыканцы сакавіка, і з таго часу Натальля знаходзіцца ў СІЗА. Дакладная прычына затрымання, як і нумар крымінальнага артыкула, пакуль што невядомыя, але гаворка пра палітычную справу .
06.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 31.07.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Непаўналетні Арцём Вайцяховіч — брат адміністратара канала "Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі". Яго ўзялі пад варту па ч. 2 арт. 208 Крымінальнага кодэкса (Вымагальніцтва). Брат атрымлівае патрабаванні спыніць дзейнасць як умову для вызвалення Арцёма.
Вядомы беларускі паэт і музыка. Былы фронтмэн гурта Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень для розных артыстаў. У 2015-м стаў уладальнікам прэміі "Залаты апостраф" у намінацыі "Дэбют" за лепшую публікацыю вершаў у часопісе "Дзеяслоў". Затрыманы ў сакавіку 2023 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Генадзя вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння рашэння. Да прысуду ён знаходзіўся пад вартай.
Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з Маршаў, падчас якога ён таксама "перашкаджаў руху транспартных сродкаў". Генадзь прызнаў віну і расказаў, што выходзіў на праезную частку і здымаў усё на тэлефон.
Зміцер Богуш 18 гадоў працаваў у банкаўскай сферы, быў намеснікам старшыні праўлення ААТ «Тэхнабанк». Пасля заняўся бізнесам - пабудаваў ветрапаркі на дзвюх пляцоўках у Гродзенскай вобласці.
У снежні 2022 года 50-гадовага Богуша затрымалі па артыкуле аб «распальванні варожасці» - ён нібыта пісаў у сацсетках каментары з пагрозамі ў адрас Лукашэнкі і сілавікоў.
Па словах Богуша, публічна выказацца ў сацсетках яго падштурхнулі фатаграфіі з збітымі маладымі людзьмі, затрыманымі на акцыях пратэсту пасля выбараў 2020 года.
Бізнэсмэн распавёў, што пасля выдаліў свае пасады, аднак адмовіўся з'ехаць з Беларусі, хаця яму на гэта «празрыста намякалі» знаёмыя.
20.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.