Намеснік Пінскага міжраённага пракурора. Даваў каментары наконт вызвалення некаторых затрыманых актывістаў падчас мірных пратэстаў, пры гэтым абыходзячы бокам пытанні аб адказнасці прадстаўнікоў сілавых органаў за жорсткае стаўленне з людзьмі. Заяўляў, што ніякага гвалту над затрыманымі не было. Санкцыянаваў адабранне і арышт маёмасці палітвязняў горада Пінска.
Намеснік Пінскага міжраённага пракурора. Даваў каментары наконт вызвалення некаторых затрыманых актывістаў падчас мірных пратэстаў, пры гэтым абыходзячы бокам пытанні аб адказнасці прадстаўнікоў сілавых органаў за жорсткае стаўленне з людзьмі. Заяўляў, што ніякага гвалту над затрыманымі не было. Санкцыянаваў адабранне і арышт маёмасці палітвязняў горада Пінска.
Падрабязнасці прысуду сталі вядомыя з каментара пракурора Плескацэвіча пінскай дзяржТВ (імя абвінавачанага не называецца, але ён адзіны, каго ў 2024 годзе судзілі ў Пінску па артыкуле «беспарадкі»). Пракурор пераказаў пазіцыю абвінавачанага: 9 жніўня 2020 года той прагаласаваў на выбарчым участку, вярнуўся дадому і шмат выпіў (каля бутэлькі гарэлкі), пасля чаго "з цікавасці пайшоў паглядзець на мітынгоўцаў каля будынка гарвыканкама". Што менавіта далей мужчына рабіў на пратэстах, паводле якіх матываў, ён не памятаў з-за алкаголю (з яго слоў). Але на відэа патрапіла тое, што абвінавачанне кваліфікавала наступным чынам: «прыняў актыўны ўдзел [у беспарадках], а менавіта сваімі дзеяннямі падтрымаў учынены пагром і накінуўся з іншымі пратэстоўцамі на міліцыянтаў» .
Вырак суда 29.04.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 12.07.2024
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.