Мікалай Мікалаевіч Грынцэвіч
Суддзя Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.
Займаючы пасаду суддзі, якая зацвярджаецца асабіста Лукашэнкам, з'яўляецца супрацоўнікам судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь, які падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі.
Грынцэвіч Мікалай Мікалаевіч з'яўляецца суддзёй, які мае дачыненне да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, па якіх было прызначана, не менш як 3 суткі адміністрацыйнага арышту.
Пакінуў без змены прысуды ў дачыненні да Анастасіі Пакаташкінай і Вольгі Церах.
У сваёй працы пераважна разглядаў скаргі на палітычна матываваныя прысуды судоў ніжніх інстанцый. Дадзеныя скаргі пакідаў без задавальнення.
Суддзя Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.
Займаючы пасаду суддзі, якая зацвярджаецца асабіста Лукашэнкам, з'яўляецца супрацоўнікам судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь, які падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі.
Грынцэвіч Мікалай Мікалаевіч з'яўляецца суддзёй, які мае дачыненне да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, па якіх было прызначана, не менш як 3 суткі адміністрацыйнага арышту.
Пакінуў без змены прысуды ў дачыненні да Анастасіі Пакаташкінай і Вольгі Церах.
У сваёй працы пераважна разглядаў скаргі на палітычна матываваныя прысуды судоў ніжніх інстанцый. Дадзеныя скаргі пакідаў без задавальнення.
Спіс рэпрэсаваных
Затрыманы за вывешванне БЧБ-сцяга. Пасля іх затрымання канал у мабільным дадатку Zello, праз які яны размаўлялі падчас правядзення акцыі, быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
19.09.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
| 21.03.2023 | Начался суд с 20.03.2023, судья Кучук |
Кацярына была затрымана ў пачатку верасня 2022 года разам з мужам за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны на фасадзе шматпавярховага дома ў Менску па абвінавачванні ў хуліганстве.
Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкім фармаваннем канал у дадатку Zello, праз які мінчукі каардынавалі акцыю.
У красавіку 2023 года Кацярыну прызналі вінаватай па артыкулах "стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Затрымана за вывешванне БЧБ-сцяга і сцяг Украіны ў 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі.
Пасля іх затрымання канал у мабільным дадатку Zello, праз які яны размаўлялі падчас правядзення акцыі, быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
19.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Згодна з версіяй следства, Аляксандр Пугач "з кастрычніка 2020 года па сакавік 2022 года ў Telegram абражаў кіраўніка дзяржавы, а таксама прадстаўнікоў улады, у тым ліку генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў".
Суддзя Руслан Царук прызначыў акрамя пазбаўлення волі кампенсацыю маральнай шкоды памерам 10000 рублёў і 100 базавых велічыняў.
- Аб'яднанні
Былы дырэктар івэнт-агенцтва «Крона», быў затрыманы ў сябе на лецішчы 3 траўня 2022 года.
У кастрычніку 2020 года Сяргей быў збіты амапаўцамі за тое, што зняў іх на відэа.
У лютым 2021 года яго затрымлівалі паводле адміністрацыйных артыкулаў: тады ў зняволенні ён 4 дні трымаў сухую галадоўку, у выніку атрымаў штраф.
29.06.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы 3 сакавіка 2022 года за відэа з удзелам ваеннага . На праўладных каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа.
Мужчыну прызналі вінаватым у "гвалце або пагрозе гвалту" ў дачыненні да салдата Міхаіла Крута. Падчас аднаго антываеннага мітынгу 27 лютага 2022 года ў Менску. Аляксандр проста ішоў на салдата, пакуль той адступаў. Відэа разляцелася па інтэрнэт-крыніцах.
Падчас допыту Аляксандра катавалі, пра што ён расказаў на судзе. Сваю віну мужчына не прызнаў.
17.02.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 28 лістапада 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 16.08.2022 | 15.08.2022 - Допрашивали Сашу. Віну не признает. Рассказал, что при задержании сильно и долго били. Следующее заседание суда 16.08.2022 |
| 16.08.2022 | 12.08.2022 - Допрашивали "подельника". Он вины не признал. Следующее заседание суда 15.08.2022 |
| 16.08.2022 | 11.08.2022 Приговор не вынесен. Следующее заседание суда 12.08.2022 |
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
Былы афіцэр, які асудзіў гвалт з боку сілавікоў пасля выбараў 2020 года.
Аляксандр быў затрыманы ў Століне 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
22 жніўня 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Двойчы палітзняволенныя
- Журналісты
Мікалай - блогер, журналіст і актывіст анархічнага руху - быў затрыманы 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні яго збілі, распылілі ў вочы пярцовы газ і сілком прымусілі зняцца для відэароліка МУС. Пасля затрымання Мікалая катавалі, патрабуючы доступ да тэлеграм-каналаў.
Ён быў асуджаны па абвінавачаннях у арганізацыі пратэстаў і экстрэмізме. У зняволенні яго неаднаразова пакаралі: адпраўлялі ў карцэр, штрафныя ізалятары, абмяжоўвалі ў зносінах. У 2023 годзе Мікалай працягваў атрымліваць спагнанні за найменшыя парушэнні. У 2024 годзе супраць яго распачалі новую справу па артыкуле за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — яе прымяняюць да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць, за выдуманыя парушэнні.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ён чацвёрты месяц знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА).
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Дзядок.
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Бацькі непаўнагадовых
Экс-тэлежурналістка Белтэлерадыёкампаніі і сябра Каардынацыйнай рады, Ксенія была затрыманая 22 снежня 2020 года па справе «Прэс-клуба» па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
На рахунак Следчага камітэта было пералічана амаль 110 тысяч рублёў у якасці забеспячэння магчымай кампенсацыі ўрону, які нібыта быў нанесены фігурантамі «справы». Справа была закрытая, аднак пазней супраць Ксеніі была ўзбуджаная новая крымінальная справа, і яе абвінавацілі ў «змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Вызвалена 20 жніўня 2024 года на падставе памілавання.
