Яўген Анатольевіч Брэган
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 58 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 29 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 1890 рублёў штрафаў, не менш як 40 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.
Суддзя па «справе карагодаў».
У сужэнцаў Маўшук Алены (рашэнне суддзі 6 гадоў пазбаўлення волі) і Сяргея (рашэнне 6 з паловай гадоў пазбаўлення волі), якія абодва праходзілі абвінавачанымі па «справе карагодаў», ёсць непаўналетнія дзеці. Адну дзяўчынку ўсынавілі. Малодшая дачка, якой 5 гадоў, да суда жыла з татам, ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. Сёння ў судзе Сяргей Маўшук даведаўся, што дзіця канфіскавалі ў прытулак пакуль яно з'ехала на суд у Брэст.
Асудзіў на два гады «хіміі» Уладзіміра Шурбейку за абразу гбшнага пацука Сямёнава Дзяніса.
Выносіў прысуды па «Пінскай справе». 14 палітвязняў асуджаныя на тэрмін ад 5,5 да 6,5 гадоў калоніі строгага рэжыму за «ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску».
Вынес прысуд аб абразе Самасюка і яшчэ 4 міліцыянераў.
Вынес прысуд Смірнову Максіму, 2 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, за «паклёп» у адрас камандзіра АМАПа Міховіча.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 58 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 29 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 1890 рублёў штрафаў, не менш як 40 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.
Суддзя па «справе карагодаў».
У сужэнцаў Маўшук Алены (рашэнне суддзі 6 гадоў пазбаўлення волі) і Сяргея (рашэнне 6 з паловай гадоў пазбаўлення волі), якія абодва праходзілі абвінавачанымі па «справе карагодаў», ёсць непаўналетнія дзеці. Адну дзяўчынку ўсынавілі. Малодшая дачка, якой 5 гадоў, да суда жыла з татам, ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. Сёння ў судзе Сяргей Маўшук даведаўся, што дзіця канфіскавалі ў прытулак пакуль яно з'ехала на суд у Брэст.
Асудзіў на два гады «хіміі» Уладзіміра Шурбейку за абразу гбшнага пацука Сямёнава Дзяніса.
Выносіў прысуды па «Пінскай справе». 14 палітвязняў асуджаныя на тэрмін ад 5,5 да 6,5 гадоў калоніі строгага рэжыму за «ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску».
Вынес прысуд аб абразе Самасюка і яшчэ 4 міліцыянераў.
Вынес прысуд Смірнову Максіму, 2 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, за «паклёп» у адрас камандзіра АМАПа Міховіча.
Спіс рэпрэсаваных
Затрыманы за акцыю пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. На момант той акцыі быў непаўналетні.
Мікіту і яшчэ сем чалавек пачалі судзіць 10 траўня 2024 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 27 верасня 2024 г.
На праўладным канале паказана затрыманне мужчыны - на вуліцы да яго ззаду падбягаюць трое сілавікоў і кладуць на асфальт тварам уніз. На відэа Якавенка кажа, што 10 жніўня 2020 года быў на праспекце Машэрава ў Брэсце. Знаходзіўся там разам са знаёмым Ігарам Сарокіным (быў затрыманы ў лютым пасля вяртання з Польшчы).
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў канцы траўня 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
На "пакаяным відэа" на праўладным канале мужчына кажа , што раней яго арыштоўвалі на 10 сутак па артыкуле аб распаўсюджванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). На гэты раз яго затрымалі за тое, што ён разам са сваімі сябрамі ў 2020 годзе стаяў на праезнай частцы і "запускаў салюты ў супрацоўнікаў".
Затрыманы па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 10.08.2020
31.05.2024 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.
Выйшаў на волю вясной 2025 года.
Ігар быў затрыманы ў сакавіку 2024 года і ўвосень таго ж года прызнаны вінаватым па артыкуле "удзел у масавых беспарадках".
На праўладным канале было паказана яго затрыманне: у кватэру да Ігара прыйшлі як мінімум пяцёра сілавікоў са зброяй, у бронекамізэльках і шлемах. Брэстаўчаніна ў адной ніжняй бялізне павалілі на падлогу. На відэа затрыманы кажа, што знаходзіўся ў "счэпцы" на вуліцы Савецкай у Брэсце.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
На "пакаяным відэа" мужчына кажа , што затрыманы за тое, што пасля выбараў удзельнічаў у мітынгу і выходзіў на праезную частку.
Паводле версіі абвінавачання , з 10 па 11 жніўня 2020 года на той момант непаўналетнія Юлія Шаранава, Мікіта Вайцюк, Мікалай Нікіцюк, а таксама Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Максім Собалеў, знаходзячыся на праезнай частцы праспекта. Савецкай у Брэсце, " выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, груба парушаючы грамадскі парадак, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый" .
У судовым паседжанні ўсе віну прызналі цалкам.
У верасні 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Паводле абвінавачвання, Уладзімір Лук'янчук 8 верасня 2023 г. напісаў у тэлеграм-чаце «Чат барадача» абразлівы каментар.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 12 верасня 2024 г.
Па матэрыялах абвінавачання, Павел Каралевіч 18 ліпеня 2021 года ў групе пад назвай "Анлайн Брэст" у сацыяльнай сетцы "Вконтакте", размясціў паведамленне, якое прынізіла гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і з'яўляецца для яго абразлівым. Таксама 11 жніўня 2021 года ў той жа суполцы размясціў яшчэ адно паведамленне абразлівага зместу.
У судзе Каралевіч вінаватым сябе прызнаў часткова, бо каментары абразлівага зместу ім былі пакінутыя ў дачыненні да канкрэтна Лукашэнкі, а не ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 25 снежня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аб прыгаворы Кірылу, вынесеным летам 2023 года, стала вядома з сюжэту мясцовага дзяржаўнага тэлебачання. У рэпартажы паведамлялася, што падставай для крымінальнай справы стаў тэлеграм-каментар з нецэнзурнай лексікай на адрас Лукашэнкі, напісаны ў 2022 годзе. Кірыла прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года стала вядома аб новым судовым паседжанні па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання, як і факт прысутнасці самога Кірылы, невядомы.
Ілля быў затрыманы і асуджаны вясной 2023 года за «абразу Лукашэнкі» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, увесну 2025 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Як паведаміў пракурор , брастаўчаніна абвінавачвалі ў тым, што ў 2021 годзе той напісаў у мэсэнджэры Telegram некалькі абразлівых каментароў пра прадстаўнікоў улады, у тым ліку супрацоўнікаў міліцыі.
Андрэй прапісаны ў г.п. Ушачы (Віцебская вобласць), але апошнія гады жыў і працаваў у Расіі 23 верасня 2022 года яго затрымалі ў Маскве, змясцілі пад варту праз тое, што беларускія сілавікі аб'явілі Андрэя Мікалаевіча ў міжнародны вышук.
Як было агучана на судзе ў Брэсце, Генпракуратура Расіі адмовіла ў выдачы Пратасевіча ў Беларусь з прычыны адсутнасці ў яго дзеяннях злачынства па расійскіх законах.
Тым не менш, яго выправілі з Расіі па працэдуры «парушэння міграцыйнага заканадаўства » і перадалі ў Беларусь.
Вядома, што ў Андрэя адбыўся яшчэ адзін суд, паводле арт. 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі).
2 красавіка 2024 г. У Андрэя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Вядома, што Андрэй пачаў адбываць пакаранне.
У студзені 2025 года выйшаў на волю цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Цімур быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Увосень 2022 года ў рамках спецвытворчасці па справе Цімура адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
