Анастасія Дзмітрыеўна Кулік
Анастасія Дзмітрыеўна Кулік
Коль-ць рэпрэсаваных: 10
Адміністратыўных спраў: 8
Дзень народзінаў: 28 ліпеня 1989
Катэгорыі: Суддзі

Масава выносіць карныя прысуды па артыкулах 23.34 і 23.4 КаАП РБ. Прысудзіла штрафаў на агульную суму не менш як 18501 рублёў і адміністрацыйнага арышту ў агульнай складанасці не менш як 741 сутак. 9 жніўня 2021 года Кулік вынесла рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Емяльянавіча, які абвінавачваўся па ч. 1 арт. 342 КК у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, за падзеі 1 лістапада 2020 года. Паводле версіі абвінавачання, Емяльянавіч выкрыкваў лозунгі, паднімаў рукі, пляскаў у ладкі, знаходзіўся ў першым шэрагу счэпкі, выходзіў на праезную частку і блакаваў рух транспарту, у тым ліку грамадскага, а на папярэджанні і патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі не рэагаваў. Сведкі Назараў, Аляксандравіч і Свірыдаў - супрацоўнікі міліцыі са змененымі ў мэтах бяспекі прозвішчамі - давалі паказанні па скайпе, яны блыталіся і мала што маглі ўспомніць з тых падзей. Аднак Кулік палічыла віну Аляксандра даказанай і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў "хіміі". Па словах пракурора, прадпрыемству «Мінсктранс» дзеяннямі абвінавачанага і іншых неўстаноўленых следствам асобаў быў нанесены ўрон у памеры 10 689 рублёў 76 капеек. Аляксандр Емяльянавіч заявіў, што лічыць сябе поўнасцю невінаватым, паколькі ніколі не ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах, палітычным жыццём не цікавіўся, а прыехаў у водпуск да бацькоў і дапамагаў ім. Вынесла прыгавор па справе Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня АГП Мікалай Казлоў асуджаны на 2,5 гады калоніі, Аксана Аляксеева - на 1,5 гады, у Антаніна Кавалёва - на 1 год пазбаўлення волі. Аляксееву, Казлова і Кавалёву затрымалі 27 ліпеня. Яны абвінавачваліся ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК) за адзін з маршаў 2020 года. Кулік уваходзіць у санкцыйны спіс краін ЕС.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 10
На старонцы: Знойдзена: 10
Сартаванне:
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 25.10.1995
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Вырак суда 19.04.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Аляксандр Васільевіч Юруць
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 601 дзень
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Канюхі
Дзень народзінаў: 09.03.1990
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2022 года і асуджаны за ўдзел у пратэстах, а таксама за перакрыцце дарог 9 жніўня і 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску.

Вызвалены 08.05.2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 23.03.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 30.05.2023
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: ~451 дзень
Родны горад: Віцебск
Дзень народзінаў: 01.07.1971
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
< 10
Вызвалена
Даслаць інфармацыю

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП.

Была затрымана разам з іншымі лідэрамі партыі. Вядома, што пры ператрусе сілавікі ўзламалі дзверы ў кватэру Аляксеевай. Ёсць інфармацыя, што Аксана «сардэчніца» і ёй трэба ўвесь час прымаць лекі.

Паводле абвінавачання, Казлоў, Кавалёва і Аляксеева  23 жніўня 2020 года «публічна выкрыквалі лозунгі, гучна апладзіравалі, знаходзіліся на праезнай частцы, чым блакіравалі і перашкаджалі руху транспарту ў Менску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту "Мінсктранса".

21.10.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 03.11.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 31.01.2023
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 101 дзень
Родны горад: Барань
Дзень народзінаў: 06.01.1999
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Быў затрыманы спачатку па адміністрацыйным артыкуле, асуджаны на 15 сутак, пасля якіх быў перазатрыманы ў межах крымінальнай справы. Быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

20.09.2022 на учет как экстремист был поставлен 23.05.2022

Вырак суда 20.07.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 04.12.2024
невядома.
Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Палітыкі
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 9
У зняволенні: ~1268 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Кушнеры
Дзень народзінаў: 20.07.1981
Колькасць дзяцей: 4 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПК-14ПК-14 222125, Мінская вобл., с.н.п Навасады, вул.Міра, 1А
Я даслаў!
> 30
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Палітыкі
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Зміцер Дашкевіч з'яўляецца адной з самых вядомых палітычных фігур у Беларусі. Грамадскай дзейнасцю займаўся з 2001 года. Быў кіраўніком “Маладога фронту”, некалькі разоў адбываў працяглыя тэрміны за палітычную дзейнасьць у Беларусі. Дашкевіч таксама з'яўляецца адным з арганізатараў акцыі "Ноч расстраляных паэтаў" і "Абароны Курапат".

Пасля выбараў 2020 года Дашкевіч заставаўся, бадай, адзіным публічным апазіцыйным палітыкам, які застаўся ў Беларусі.

Быў затрыманы 23 сакавіка 2022 года, асуджаны на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, за гэты час на Дзмітрыя распачалі крымінальную справу і пасля заканчэння 15 сутак пакінулі ў зняволенні.

У ліпені 2023 года стала вядома, што супраць Дзмітрыя распачалі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» (арт. 411 КК). 18 кастрычніка суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла Дзмітрыю яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

У студзені 2024 г. палітвязня зноў перавялі ў ВК №14. У калоніі яго змясцілі ў ШІЗА, дзе страшна холадна. За ноч Зміцеру даводзіцца ўставаць да васьмі разоў, каб зрабіць зарадку і хоць неяк сагрэцца. За гэта на яго складаюць рапарты, што не ляжыць пасьля адбою.

У канцы траўня 2024 г. стала вядома , што супраць Зміцера завялі новую крымінальную справу.

Зміцеру інкрымінавалі "народны" арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і зноў асудзілі на новы тэрмін.

11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Зміцер Дашкевіч .

Вырак суда 14.07.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 19.10.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 19.12.2023
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 27.09.2024
1 год 3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 63 дня
Родны горад: Лунінец
Дзень народзінаў: 24.06.1988
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў затрыманы ў бацькоў у Лунінцы 7 чэрвеня 2021 года, пасля чаго перавезены ў Мінск, затым — у Жодзіна, дзе яго ўзялі пад варту ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля шэсця ў Курапаты, якое прайшло 1 лістапада 2020 года ў Мінску. Праз два месяцы яго асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.

У лістападзе 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Аляксандра адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.

Вырак суда 09.08.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 22.11.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Вольга Андрэеўна Такарчук
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Блогеры
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 393 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 18.04.1985
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 50
Вызвалена
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Блогеры
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Вольга, блогерка і дызайнерка, неаднаразова падвяргалася пераследам і затрыманням па адміністрацыйных артыкулах пасля падзей, якія рушылі за выбарамі 2020 года ў Мінску. У траўні 2021 года ў яе доме быў праведзены ператрус, пасля якога Вольгу затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па абвінавачанні ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". Да гэтага яна ўжо знаходзілася ў статусе падазронай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — "абраза суддзі" і "паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі".

У снежні таго ж года Вольгу асудзілі, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.

Яна была вызвалена ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 20.12.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 6000 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Мацвей Генадзьевіч Будніцкі
  • Аб'яднанні
  • Студэнты
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 13.09.2002
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Студэнты
Даслаць інфармацыю

Мацвей, экспедытар і студэнт Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту — Маршы вызвалення палітвязняў, якая прайшла 4 кастрычніка 2020 года ў Мінску.

У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Мацвея адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.

Вырак суда 03.05.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 02.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Андрэй Алегавіч Сачанка
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 1042 дня
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 14.01.1990
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
Даслаць інфармацыю

Андрэй, індывідуальны прадпрымальнік і цырульнік, быў затрыманы і асуджаны за "гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і службовай асобы" за паведамленні, пакінутыя ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" на адрас супрацоўнікаў АМАПа і начальніка ўпраўлення выхаваўчай працы з моладдзю МДЛУ, чым "парушыў псіхалагічны і душэўны спакой".

Вызвалены ў лістападзе 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 13.04.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 2100 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~653 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 14.07.1991
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў затрыманы і асуджаны за тое, што ўпаў на нагу супрацоўніку ДАІ падчас мірнай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 1 лістапада 2020 года.

Вызвалены ў жніўні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

14.07.2021 выказвае салідарнасць з усімі беларусамі

Вырак суда 14.01.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 рублёў кампенсацыі.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0