Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Аляшкевіч Зміцер Уладзіміравіч Датычны Да Палітычна Матываваных Рэпрэсій У Рэспубліцы Беларусь
У Якасці Начальніка Па Рэжыме І Ахове Папраўчай Установы “Турма №8 Г Жодзіна» Аляшкевіч Нясе Асабістую Адказнасць За Жорсткае І Бесчалавечнае Стаўленне Да Зняволеных І Катаванні, Якія Да Іх Прымяняюцца
Дзеянні Змітра Аляшкевіча Парушаюць Правы Грамадзян Рэспублікі Беларусь І Нясуць Пагрозу Іх Жыццям Таксама Яны Накіраваны На Ўмацаванне Дзейнага Ў Краіне Рэпрэсіўнага Рэжыму
Аляшкевіч Зміцер Уладзіміравіч Датычны Да Палітычна Матываваных Рэпрэсій У Рэспубліцы Беларусь
У Якасці Начальніка Па Рэжыме І Ахове Папраўчай Установы “Турма №8 Г Жодзіна» Аляшкевіч Нясе Асабістую Адказнасць За Жорсткае І Бесчалавечнае Стаўленне Да Зняволеных І Катаванні, Якія Да Іх Прымяняюцца
Дзеянні Змітра Аляшкевіча Парушаюць Правы Грамадзян Рэспублікі Беларусь І Нясуць Пагрозу Іх Жыццям Таксама Яны Накіраваны На Ўмацаванне Дзейнага Ў Краіне Рэпрэсіўнага Рэжыму
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Студэнты
Мікіта быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсудзя ў Мінску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 4 год. У маі 2020 года Мікіту перавялі на турэмны рэжым.
У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У сакавіку 2023 году яго зноў перавялі на турэмны рэжым.
На працягу ўсяго зняволення да Мікіты ўвесь час ужываецца ціск. Ён часта трапляе ў ШІЗА, дзе ўтрымліваецца ў ізаляцыі на працягу дзясяткаў дзён. Яго пазбаўляюць спатканняў з роднымі, абмяжоўваюць перапіску і канфіскоўваюць асабістыя рэчы. У адказ на цяжкія ўмовы ўтрымання Мікіта пратэстуе галадоўкамі і адмовай ад выканання патрабаванняў адміністрацыі. Ён таксама рэгулярна падвяргаецца спагнанням за дробныя парушэнні, такія як адмова прыбіраць дворык ці за міжкамерную сувязь.
За тры месяцы да вызвалення, у лютым 2025 года, у дачыненні да Мікіты прайшло чарговае судовае паседжанне па артыкуле аб «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», па выніках якога яго прысудзілі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі.
Да снежня 2024 года Мікіта сумарна правёў у ШІЗА 568 сутак, з іх 2 месяцы бесперапыннай ізаляцыі.
На пачатак снежня 2025 года Мікіта правёў 648 сутак у ШІЗА.
Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Спартсмены
Аляксей — беларускі баец ММА, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе, заслужаны майстар спорту Беларусі. Ён быў затрыманы 10 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Маладзечна. Пасля двух тыдняў у РАУС і СІЗА яго адпусцілі пад хатні арышт. Калі Аляксей не з'явіўся на першае судовае паседжанне 19 лістапада 2020 года, яго абвясцілі ў вышук.
У студзені 2021 года яго затрымалі ў Маскве і праз паўгода экстрадавалі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека. Аляксей быў асуджаны па абвінавачанні ў супраціве супрацоўнікам міліцыі.
28 снежня 2022 года быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алега затрымалі 6 студзеня 2021 года і асудзілі за абразу службовай асобы. Суд пастанавіў, што прысуд набудзе моц з адтэрміноўкай, таму ён быў вызвалены ў зале суда.
Сяргей быў затрыманы 5 снежня 2020 года і асуджаны за падпал кіёска "Табакерка" ў Жодзіне.
У калоніі ён неаднаразова быў пакараны, уключаючы памяшканне ў ШІЗА, за напісанне вершаў і адмову працаваць бясплатна, а таксама атрымліваў спагнанні за нязначныя парушэнні.
19 жніўня 2023 года Сяргей быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 26.08.2021 | Находится г Шклов Могилевская обл,ИК 17,ул 1-я Заводская 8,отр 13 |
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Віктар, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка, незалежны назіральнік на выбарах 2020 года на ўчастку ў Хацежыне і валанцёр, быў затрыманы 6 снежня 2020 года. Яго асудзілі за вывешванне на мосце пудзілаў з фатаграфіямі міністра ўнутраных спраў і старшыні выбарчай камісіі Хацежынскага ўчастка з надпісам "Не забудзем, не даруем!", а таксама за нанясенне малюнкаў з беларускім гербам "Пагоня" на канструкцыі і апоры моста.
Быў вызвалены ў верасні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Вядомая перакладчыца і выкладчыца англійскай мовы Вольга была затрымана 15 студзеня 2021 года і асуджана за тое, што нібыта ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка падчас адной з акцый пратэсту ў Менску.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Кірылу затрымалі 4 кастрычніка 2020 года пасля "Маршу вызвалення палітвязняў", які праходзіў у Менску. Пазней яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.
18 верасня 2023 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Івана затрымалі і асудзілі па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцыі пратэсту — «Марша герояў», які адбыўся 13 верасня 2020 года ў Менску. Яго абвінавацілі ў пашкоджанні службовага аўтамабіля і нападзенні на супрацоўнікаў АМАПа. У выніку суд прызнаў яго вінаватым па артыкулах аб «гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Іван прызнаў віну толькі ў пашкоджанні аўтамабіля.
Ён быў вызвалены ў чэрвені 2023 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Рыгор быў затрыманы 22 лістапада 2020 года і асуджаны за тое, што расцягнуў плакат з надпісам: "Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак", перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту.
У траўні 2022 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
| 24.08.2021 | 14.08.2021 поставили на проф. учет как экстремиста, нет работы. |
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Ваенныя
Сяргей, былы дэсантнік і сузаснавальнік арганізацыі "Паспалітае рушэнне", быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту і прыгавораны да адміністрацыйнага арышту. Пасля ён быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за распачатага крымінальнага пераследу.
Зміцер быў затрыманы 22 лістапада 2020 года і асуджаны за тое, што расцягнуў плакат з надпісам: «Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак», перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту.
У траўні 2022 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей быў затрыманы 23 верасня 2020 года і асуджаны за ўдзел у пратэстных акцыях, якія прайшлі ў жніўні 2020 года ў Менску супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах, а таксама за публікацыі ў тэлеграм-канале "Кіроўцы 97%".
Летам 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Палітыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Папулярны беларускі блогер і стваральнік YouTube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта. Аднак да пачатку выбарчай кампаніі яго арыштавалі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Ягоная жонка, Святлана Ціханоўская, падала дакументы ў ЦВК па даверанасці, але Сяргея не зарэгістравалі кандыдатам з-за адсутнасці яго подпісу. Пасля Святлана сама была зарэгістраваная як кандыдат. Пасля вызвалення Сяргей стаў яе даверанай асобай і ўдзельнічаў у зборы подпісаў.
29 траўня 2020 года яго зноў затрымалі падчас пікету ў Гродне і пазней асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы «арганізацыю масавых беспарадкаў» і «распальванне варожасці». Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты «справы» абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
У жніўні 2022 года суд перавёў Сяргея на турэмны рэжым. У лютым 2023 года яго асудзілі паўторна за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — артыкул, які ўжываецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, у тым ліку за выдуманыя парушэнні. У выніку да яго 18-гадовага тэрміну дадалі яшчэ паўтара гады зняволення.
21 чэрвеня 2025 года Сяргей быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Ваенныя
- Палітыкі
Мікалай - лідэр незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), былы кандыдат у прэзідэнты, падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук. Адзін з заснавальнікаў Беларускага аб'яднання вайскоўцаў. Неаднаразова быў у зняволенні па палітычных матывах.
У 1990-х арганізаваў пратэсты, у тым ліку «Менскую вясну» і марш 1999 года.
У 2004 годзе ўзначаліў вулічныя пратэсты супраць фальсіфікацыі рэферэндуму, пасля чаго ў 2005 годзе быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі. У сувязі з аб'яўленай у гонар 60-годдзя Перамогі амністыяй тэрмін пакарання быў скарочаны на год. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі і пратэстах у Мінску, пасля чаго быў затрыманы і ў 2011 годзе асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У студзені 2012 года і ў маі 2015 года ўмовы пакарання былі больш жорсткімі, у выніку чаго ён знаходзіўся на турэмным рэжыме. Вызвалены ў жніўні 2015 года ў рамках памілавання.
Пасля выхаду працягнуў палітычную дзейнасць і ўдзел у вулічных акцыях. У 2016 годзе з яго ініцыятывы быў створаны Беларускі нацыянальны кангрэс. У 2020 годзе выступіў у падтрымку жонкі іншага незарэгістраванага кандыдата - сацыяльнага блогера Сяргея Ціханоўскага - Святланы Ціханоўскай . Чарговы раз Мікола быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на яе перадвыбарчы пікет. Першапачаткова ён атрымаў 15 сутак адміністратыўнага арышту, але так і не выйшаў на волю. Пасля, у снежні 2021 года, яго асудзілі па крымінальнай справе за "арганізацыю масавых беспарадкаў".
Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты "справы" абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. У ліку вызваленых Мікола Статкевіч. Пры гэтым Мікалай адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі, для гэтага яму давялося выбіць нагой дзверы ў аўтобусе. Пасля некалькіх гадзінаў чакання на нейтральнай паласе, ён вярнуўся на тэрыторыю РБ. Як стала вядома толькі праз два месяцы, яго зноў узялі пад варту. Дакладнае месцазнаходжанне невядома.
19 лютага 2026 года стала вядома, што Мікалай на волі, 21 студзеня ў яго здарыўся інфаркт галаўнога мозга - ён аднаўляецца і пакуль мае праблемы з прамовай. Цяпер Мікалай дома ў Беларусі з жонкай .
Пасля вызвалення ў Мікалая няма пашпарта ці іншых дакументаў , таксама яму не выдалі эпікрыз ці выпіску з медыцынскіх дакументаў. Гэта стварае вялікія праблемы для аператыўнага аказання ўрачэбнай дапамогі . Прававы статус былога палітвязня таксама не вызначаны , што стварае немагчымасць выехаць на рэабілітацыю .
