Судзіў грамадзян па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыях пратэсту:
Пасля чатырох сутак у ізалятары часовага ўтрымання актывісткі Таццяне Бачурнай прысудзіў буйны штраф.
Судзіў актывіста Касцюковіча Уладзіміра на 10 сутак арышту.
Аляксандр Зінчук, па словах бацькоў затрыманай, разгледзеў справу Яніны Змітровіч за тры хвіліны: прызнаў дзяўчыну вінаватай і арыштаваў яе на 15 сутак.
Судзіў грамадзян па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыях пратэсту:
Пасля чатырох сутак у ізалятары часовага ўтрымання актывісткі Таццяне Бачурнай прысудзіў буйны штраф.
Судзіў актывіста Касцюковіча Уладзіміра на 10 сутак арышту.
Аляксандр Зінчук, па словах бацькоў затрыманай, разгледзеў справу Яніны Змітровіч за тры хвіліны: прызнаў дзяўчыну вінаватай і арыштаваў яе на 15 сутак.
Мікалай, былы сельскі дэпутат, быў затрыманы 14 студзеня 2021 года. Да гэтага, 6 студзеня, у яго прайшоў вобшук. Следчыя шукалі «экстрэмізм і сімволіку», аднак нічога не выявілі. У пастанове на вобшук указвалася, што Мікалай «нелiцэпрыемна» выказаўся пра Усебеларускі народны сход.
Падставай для затрымання стаў яго ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання змяненняў у Канстытуцыю. Першапачаткова яго дзеянні былі кваліфікаваныя як распальванне сацыяльнай варожасці, а раённая газета апублікавала крытычны артыкул. Пазней абвінавачанне было перакваліфікавана.
У чэрвені 2022 года Мікалая прызналі вінаватым па артыкуле «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены 28 чэрвеня 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Мікалай быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года яго асудзілі па артыкуле "дыскрэдытацыя Беларусі" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей быў прызнаны вінаватым па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад фатаграфіяй інспектара ДПС Ганцавіцкага РАУС, старшага лейтэнанта Ігара Вольніча. Паводле абвінавачання, такім чынам ён публічна абразіў прадстаўніка ўлады, які знаходзіцца пад асаблівай абаронай дзяржавы, у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 21.10.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 рублёў кампенсацыі.
Цімур быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.