Выносіць палітычна матываваныя рашэнні.
Выдадзена па палітычна матываваных рашэннях - штрафаў на 25872.5 рублёў, адміністрацыйнага арышту - 212 сутак.
Выносіла рашэньні актывістам з Маладога Фронту за актыўнасьць каля ўрочышча Курапаты.
Выносіць палітычна матываваныя рашэнні.
Выдадзена па палітычна матываваных рашэннях - штрафаў на 25872.5 рублёў, адміністрацыйнага арышту - 212 сутак.
Выносіла рашэньні актывістам з Маладога Фронту за актыўнасьць каля ўрочышча Курапаты.
Таццяна была асуджаная ў красавіку 2023 года за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Да суда знаходзілася пад асабістым даручальніцтвам.
Святаслаў, анестэзіёлаг-рэаніматолаг, быў затрыманы ў красавіку 2021 года за размяшчэнне на прыпынку ліста з надпісам "Беларусам - воля, пацуку - падвал". Першапачаткова ён быў прыгавораны да адміністрацыйнага арышту, аднак пасля яго адбыцця быў паўторна затрыманы ў рамках ужо крымінальнай справы. Яго абвінавацілі ў падпале чатырох шапікаў сеткі "Табакерка" і асудзілі па артыкуле "хуліганства".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Віктар, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка, незалежны назіральнік на выбарах 2020 года на ўчастку ў Хацежыне і валанцёр, быў затрыманы 6 снежня 2020 года. Яго асудзілі за вывешванне на мосце пудзілаў з фатаграфіямі міністра ўнутраных спраў і старшыні выбарчай камісіі Хацежынскага ўчастка з надпісам "Не забудзем, не даруем!", а таксама за нанясенне малюнкаў з беларускім гербам "Пагоня" на канструкцыі і апоры моста.
Быў вызвалены ў верасні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.