Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Пружанскі раённы аддзел унутраных спраў. Участковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі. Капітан міліцыі. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Уродніч Сяргей Васільевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Саўдзельнік падаўлення пратэстаў і пераследу пратэстоўцаў. Склаў больш за 7 неправамерных пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП. Выступіў пацярпелым па палітычна матываванай справе, дзе запатрабаваў з абвінавачанай кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў за асуджэнне злачынстваў Уродніча.

Першапачаткова ў дачыненні да Людмілы была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "абраза прадстаўнікоў улады", аднак пасля яна была перакваліфікаваная на "паклёп". Нагодай стаў рэпост.
У снежні 2020 года Людміла ўбачыла ў тэлеграм-канале "Чорная кніга Беларусі" запіс пра мясцовага ўчастковага Сяргея Уродніча і рэпаснула яе ў чат "Пружаны/Пружана" з подпісам: "Красаўчык наш".
На судзе яна заявіла: "Ваш прэзыдэнт называе вас “красаўцы”, я яго таксама назвала, як ваш прэзыдэнт называе. Чым я яго абразіла?" Віну яна не прызнала і адмовілася даваць паказанні.
У траўні 2022 года Людмілу прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды "пацярпеламу".
У 2023 годзе скончыўся тэрмін "хатняй хіміі".
Пасля адбыцця пакарання ціск на Людмілу не спыніўся, і яна была вымушаная з'ехаць з Беларусі.
Вырак суда 06.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.