Алена Аляксандраўна Жывіца
Алена Аляксандраўна Жывіца мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Жывіца нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска выносіць шматлікія палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да журналістаў, лідэраў апазіцыі, актывістаў і пратэстоўцаў. У судовай практыцы Алена Жывіца разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў ужо былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 45684 рублі і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 1291 суткі, а таксама на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці 21 чэрвеня 2021 года яна прыгаварыла да абмежавання волі тэрмінам на адзін год 26-гадовую жанчыну за пасаду ў Твітэры, у якой тая змяніла словы дзяржаўнага гімна РБ.
У студзені 2021 года Жывіца прыгаварыла палітвязня Валерыя Каленчыца да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У 2020-м годзе Алена Жывіца прыгаварыла да адміністрацыйных арыштаў шэраг супрацоўнікаў незалежных СМІ. Сярод іх, напрыклад, журналісты Вадзім Заміроўскі (БелаПАН і TUT.by) і Усевалад Зарубін (БелаПАН і TUT.by), затрыманыя 17 кастрычніка 2020 года, атрымалі па 15 сутак, а Дар'я Спевак (Onliner.by), затрыманая ў той жа дзень, — 13 сутак. Арцём Маёраў ("Беларусы і рынак"), і Алесь Любянчук, затрыманыя 18 кастрычніка 2020 года, таксама былі пакараныя 15-цю суткамі арышту.
За свае злачынствы была ўнесена ў санкцыйныя спісы краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Канады.
Такім чынам, Жывіца Алена Аляксандраўна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Жывіцы садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Пенсіянеры
Міхаіл быў прызнаны вінаватым у траўні 2021 года па крымінальнай справе аб гвалце ў дачыненні да службовай асобы — кантралёра "Мінсктранса" Паўла Максімовіча — і аб абразе Лукашэнкі.
Паводле абвінавачання, 23 верасня 2020 года каля 7:20 раніцы ў дачыненні да Міхаіла быў распачаты адміністрацыйны працэс за безбілетны праезд у тралейбусе № 27 на прыпынку "Механіка-тэхналагічны каледж" у Мінску. Паколькі пры сабе ў яго не было дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, яму прапанавалі выйсці з тралейбуса і чакаць прыбыцця міліцыі. Паміж Міхаілам і кантралёрам адбыўся канфлікт, падчас якога, паводле версіі абвінавачання, Міхаіл лаяўся нецэнзурна і выказваў негатыўнае стаўленне да дзейнай улады.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Ганну прызналі вінаватай у чэрвені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "здзек над дзяржаўнымі сімваламі", а менавіта за тое, што ў асабістым акаўнце ў Твітары яна перарабіла адзін куплет гімна, пачаўшы яго з фразы "Мы экстрэмісты — мірныя людзі ...". Паводле абвінавачання, яна здзейсніла здзек з дзяржаўнага сімвала — гімна.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага.
У лютым 2023 года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- IT-спецыялісты
Андрэй быў затрыманы 11 жніўня 2020 года па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля пачатку масавых пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Ён падвергся жорсткім збіццям супрацоўнікамі ГУБАЗіКа для дачы патрэбных ім паказанняў. Андрэя асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
- Аб'яднанні
- Рабочыя
- Бацькі непаўнагадовых
Валерый быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў, якая адбылася 9 жніўня 2020 года ў Мінску.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
- Журналісты
Вячаслаў, былы рэжысёр Белтэлерадыёкампаніі, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску, а таксама за тое, што на адной з іх ударыў аператара БТ.
Вызвалены ў жніўні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 04.05.2021 | Прыйшоў адказ ад 28.04.2021, дзе Вячаслаў указаў іншы зваротны адрас: Івацэвічы Брэсцкая вобл. а/с 20 ПУ "ПК-22" 225295 |