Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Петрашка Сяргей Міхайлавіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. У студзені 2020 года выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў супраць чатырох чалавек.
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе пажылога мужчыны, які заступіўся за дзяўчыну і штурхнуў супрацоўніка АМАПа. Мужчыну прыгаварылі да 2.5 гадоў абмежавання волі і кампенсацыі 500 рублёў маральнай шкоды.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Петрашка Сяргей Міхайлавіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. У студзені 2020 года выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў супраць чатырох чалавек.
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе пажылога мужчыны, які заступіўся за дзяўчыну і штурхнуў супрацоўніка АМАПа. Мужчыну прыгаварылі да 2.5 гадоў абмежавання волі і кампенсацыі 500 рублёў маральнай шкоды.
Андрэй быў арыштаваны 27 верасня 2020 года падчас акцыі пратэсту ў Гродне пасля таго, як паспрабаваў закрыць сабой і дапамагчы чалавеку, які ляжаў на зямлі. У выніку ён быў асуджаны за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі".
У канцы снежня 2021 года Андрэй быў пераведзены на турэмны рэжым.
Вырак суда 30.03.2021
5 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, прыблізна 1000 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 17.06.2021
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Ян быў асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасьня 2020 года ў Горадні. Яго абвінавацілі ў тым, што ён станавіўся ў счэпку, заклікаў іншых далучыцца да несанкцыянаванага мерапрыемства і кінуў неўстаноўлены прадмет у бок супрацоўнікаў МУС. Сваёй віны ён не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў Ян быў вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.03.2021
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Пятро быў асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года ў Гродне. Яго абвінавацілі ў тым, што ён станавіўся ў счэпку, заклікаў іншых далучыцца да несанкцыянаванага мерапрыемства і кінуў неўстаноўлены прадмет у бок супрацоўнікаў МУС. Сваёй віны ён не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў Пётр быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.03.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Юзаф, пенсіянер, быў затрыманы пасля ўдзелу ў акцыі "Марш адзінства", якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Гродне. Яго абвінавацілі па артыкулах аб удзеле ў групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак, і аб прымяненні гвалту або пагрозе яго прымянення ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі — за тое, што ён абараняў жанчыну ад жорсткіх дзеянняў АМАПа.
Першапачаткова Юзэфа прыгаварылі да абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу, аднак пасля апеляцыйнага пратэсту пракуратуры прыгавор перагледзелі, і ў выніку яму прызначылі пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Ён быў вызвалены ў ліпені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 12.11.2020
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 500 рублёў кампенсацыі.
Ала была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту супраць гвалту ў краіне і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў — Маршы Адзінства, які праходзіў у Гродне 6 верасня 2020 года.
Галіна была затрымана і асуджана за ўдзел у акцыі пратэсту супраць гвалту ў краіне і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў — Маршы Адзінства, які праходзіў у Гродне 6 верасня 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, яна была вызваленая ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 16.08.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Ганна была затрымана і асуджана за ўдзел у акцыі пратэсту супраць гвалту ў краіне і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў — Маршы Адзінства, які праходзіў у Гродне 6 верасня 2020 года.
Міхаіл быў арыштаваны 27 верасня 2020 года пасля таго, як зрабіў заўвагу супрацоўнікам АМАП, якія разганялі мірных пратэстоўцаў. У выніку ён быў асуджаны за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі".
Вызвалены ў траўні 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.