Галахаў Аляксандр Іванавіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
12 лютага 2021 года ён выступаў пацярпелым па справе Васіля Пільца, асуджанага на год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову за тое, што той перашкодзіў зафарбоўваць бел-чырвона-белы сцяг. Нібыта мужчына ўжыў гвалт да пацярпелых, штурхаў, хапаў за адзенне, сарваў маску, прычыніў боль. Васіль не прызнаў віну і адмовіўся ад апошняга слова.

Васіль быў затрыманы і асуджаны па артыкуле аб «хуліганстве» за нібыта ўжыванне гвалту ў дачыненні да агрэсіўных прыхільнікаў Лукашэнкі і актывістаў руху «Антывандал» — Аляксандра Галахава і Вольгі Бондаравай, калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сцяга. Васіль віну не прызнаў і адмовіўся ад апошняга слова.
У красавіку 2022 года суд разглядаў апеляцыйную скаргу, а таксама апеляцыйны пратэст пракуратуры на прыгавор па гэтай справе. Скаргу Васіля суд не задаволіў, аднак часткова задаволіў пратэст пракуратуры, замяніўшы пакаранне з пазбаўлення волі без накіравання на пазбаўленне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У ліпені таго ж года суд задаволіў грамадзянскі пазоў Вольгі Бондаравай і абавязаў Васіля выплаціць ёй кампенсацыю.
Вызвалены ў студзені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.