Выносіць карныя прысуды ў палітычна матываваных справах. Напрыклад, прысудзіла 3 гады калоніі агульнага рэжыму для Ігара Гелохава за паведамленне аб мініраванні і абразе Лукашэнкі.
Сын праваабаронцы Барыса Бухеля, Генадзь, атрымаў адміністрацыйны арышт за рэпост, зроблены паўтара гады таму на момант разгляду справы.
Выязджае на суды ў ІЧУ.
Выносіць карныя прысуды ў палітычна матываваных справах. Напрыклад, прысудзіла 3 гады калоніі агульнага рэжыму для Ігара Гелохава за паведамленне аб мініраванні і абразе Лукашэнкі.
Сын праваабаронцы Барыса Бухеля, Генадзь, атрымаў адміністрацыйны арышт за рэпост, зроблены паўтара гады таму на момант разгляду справы.
Выязджае на суды ў ІЧУ.
У пачатку верасня тэлеграм-канал валанцёрскай ініцыятывы "Спісы затрыманых" апублікаваў інфармацыю аб затрыманні цэлай сям'і: Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў.
У кватэру Яна ўварваўся спецназ. Падчас затрымання сілавікі стрэлам з аўтамата паранілі сабаку, які пачаў на іх брахаць.
Месяц Ян знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яго катавалі, і ён ня мог хадзіць. У сюжэтах на БТ Яна паказалі як найміта, які збіраўся ехаць ва Украіну. Вядома, што на судзе Ян сваю віну не прызнаў. Адзін са сведкаў на судзе заявіў, што "на яго аказвалі ціск, і ён падпісваў усё, што скажуць". У якасці доказаў віны Яна следства агучвала ягоныя прыватныя перапіскі з жонкай, а таксама з сябрамі, якія, па версіі следства, служаць ва Украіне ў палку Каліноўскага.
Ян працаваў інкасатарам у "Белгазпрамбанку".
У сакавіку 2024 года і ў красавіку 2025 года Яну двойчы асудзілі па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі" і ў суме дадалі яшчэ 1 год пазбаўлення волі да ўжо існуючага прысуду.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.