Святлана Віктараўна Братанова
Выносіла абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 1530 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш за 12 сутак.
Прызначыла пакаранне Юрыю Церашкевічу ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за абразу Лукашэнкі і прызнала яго вінаватым паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса.
Прызначыла пакаранне Сяргею Чарнавокаму ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і кампенсацыяй маральнай шкоды на карысць пацярпелага ў памеры 1000 рублёў за абразу супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча з Ганцавіч.

Спіс рэпрэсаваных
Само судовае слуханне праходзіла ў паказальным рэжыме, па-за будынкам суда, перад навучэнцамі політэхнічнага і аграрнага каледжаў. Канапацкага і Молчана ў прысутнасці публікі паказальна ўзялі пад варту пасля абвяшчэння прысуду.
Сутнасць прэтэнзій да Маўчана і Канапацкага была ў тым, што летам 2021 года ў аг. Дзятлавічы (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) з магазіна знялі дзяржфлаг. Як абвяшчае версія абвінавачання, пасля сцяг маладыя людзі спалілі ў лесе. Такім чынам, паводле версіі абвінавачання і суддзі, адбылося злачынства «здзекі над дзяржсімвалам».
Па падліках мусіў выйсці на волю ў снежні 2024 г.

Сафановіча абвінавацілі ў тым, што 25 кастрычніка 2020 года ён напісаў у тэлеграм-чаце паведамленні з заклікам перакрываць дарогі. Па версіі абвінавачання і суда, у першым паведамленні Сафановіч «заклікаў да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях у Лунінецкім раёне, якія груба парушаюць грамадскі парадак» , г.зн. Сафановіч нібыта здзейсніў злачынства па ч.1 арт.342 КК РБ.
Таксама Сафановіча абвінавацілі па ч.1 арт.367 КК РБ, г.зн. у публічным паклёпе на Лукашэнку. Як вынікае з артыкула дзяржвыдання, Сафановіч у тым жа чаце напісаў другое паведамленне 13 жніўня 2020 года, пад фота з заплаканай жанчынай, якая выйшла з Акрэсціна. Подпіс да відэа быў такі : «Прызнанне беларускай дзяўчыны, якая пабывала ў засценках лукашэнкаўскага гестапа. Я правільна разумею, што Лукашэнка стаў другім пасьля Гітлера хто напаў на народ Беларусі?»
18.07.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 23 снежня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага. Апроч абмежавання волі, Сяргея абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю.
Аляксандр быў затрыманы ў бацькоў у Лунінцы 7 чэрвеня 2021 года, пасля чаго перавезены ў Мінск, затым — у Жодзіна, дзе яго ўзялі пад варту ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля шэсця ў Курапаты, якое прайшло 1 лістапада 2020 года ў Мінску. Праз два месяцы яго асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лістападзе 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Аляксандра адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.