Працуе ў Дэпартаменце МУС. Удзельнічаў у разгоне мірных пратэстаў. Выступіў пацярпелым у крымінальнай справе (http://spring96.org/be/news/104341) супраць Юрыя Паўлюховіча. Мужчыну абвінавацілі ў абразе Янушкевіча і Балабы (https://t.me/BlackBookBelarus/1638) у чаце тэлеграм-канала "Карнікі Беларусі" і "Беларусь галаўнога мозга". У судзе мужчына прызнаў, што пакідаў каментары, аднак не думаў, што за абмеркаванне ў чатах - гэта крымінальнае злачынства. Абвінавачаны гатовы быў прынесці прабачэнні пацярпелым, аднак яны ў суд не з'явіліся. Пракурор Зубко (https://t.me/BlackBookBelarus/2833) запытала для Юрыя 3 гады хатняй хіміі. Менавіта такое пакаранне вынес суддзя Трусевіч (https://t.me/BlackBookBelarus/3395).

Упершыню Юрый быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады". Паводле абвінавачання, 12 студзеня 2021 года ён пакінуў у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" каментар абразлівага зместу пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі Антона Янушкевіча. Акрамя таго, 5 сакавіка 2021 года ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" Юрый пакінуў яшчэ адзін каментар абразлівага зместу пад фатаграфіяй камандзіра АМАП Дзмітрыя Балабы.
У лістападзе 2021 года Юрыя паўторна асудзілі па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Адбываць пакаранне ён пачаў у сакавіку 2022 года.
У снежні 2022 года Юрыя змясцілі пад варту ў СІЗА па новай крымінальнай справе, узбуджанай па трох артыкулах, у тым ліку артыкул "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". 23 снежня таго ж года яго ў трэці раз прызналі вінаватым і канчаткова прыгаварылі да пяці гадоў абмежавання волі.
Быў вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла, які адбыўся 19 сакавіка. (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.