Міліцыянер АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама. Прапаршчык міліцыі. Прымала ўдзел у разгонах мірных акцый пратэсту. 09.08.2020 разам з Дашай Бандарчук жорстка збівала, душыла і здзекавалася з 55-гадовай Марыны Палікарпавай, затрыманай у цэнтры Гродна. У выніку чаго, жанчына ў паніцы ўкусіла супрацоўніцу МУС. Бандарчук была другой. Завялі крымінальную справу па гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Жанчыне, якую збівала, каральніца прадставілася як Наста Лукашэнка. Пацярпелая па справе Галіны Міхальчук.

Марына была прызнана вінаватай у снежні 2020 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Справа тычылася падзей вечара 9 жніўня 2020 года. Тады фармацэўта Марыну затрымалі і жорстка збілі дзве супрацоўніцы АМАПа — Дар'я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч. Аднак крымінальную справу распачалі менавіта на Марыну. Калі Марыну фізічна душылі, яна чыста інстынктыўна ўкусіла за руку адну з супрацоўніц міліцыі.
Вырак суда 17.12.2020
2 гады абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 3602 рубля кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.