Згодна з матэрыяламі абвінавачання, у вячэрні час 4 сакавіка 2022 года Вольга Кавалёва з выкарыстаннем аэразольнага балончыка ружовага колеру нанесла на сцены будынкаў жылых дамоў, цепласетак і ў пад'ездзе некалькі надпісаў антываеннага характару "Х… вайне". Пры гэтым некаторыя з іх яна сфатаграфавала. Усяго зафіксавана пяць выпадкаў нанясення надпісаў, якія прычынілі страты жыллёва-камунальнай гаспадарцы горада на агульную суму 161 рубель. На момант суда абвінавачаная гэтую суму цалкам кампенсавала.
Вырак суда:
Штраф у памеры 100 базавых велічынь (3 200 рублёў).
Пенсіянерка, 81 год, з інваліднасцю 2-ой групы. Ала паспрачалася з камунальнікамі, калі выкідвала смецце. Гэта запісалі і выклалі ў Цік-ток. З матэрыялаў справы: " Няўмоева Ала Фёдараўна, маючы намер на здзяйсненне злачынства супраць парадку кіравання, у красавіку 2021 года публічна ў дзённы час, ... у прысутнасці іншых асоб публічна і наўмысна выказала ў вуснай форме, якія маюць негатыўную ацэнку Лукашэнку і ненарматыўнай форме фразы, якія абразілі гонар і годнасць..."
Жанчыну прызналі вінаватай у тым, што ўначы на 9 траўня 2021 года яна нанесла на паверхню трох апор ліній электраперадачы выявы БЧБ-сцяга. Паводле абвінавачання, яна зрабіла гэта з дапамогай аэразольнага балончыка ў аг. Міханавічы Мінскай вобласці.
Марыя была прызнана вінаватай у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «апаганенне збудаванняў і псута маёмасці», за тое, што пасля затрымання Руслана Акостка нанесла графіці на сцены прыпыначнага павільёна, кіёска «Табакерка», КБА і ўласнага дома ў вёсцы Вялікія Завшыцы.
Ганна была асуджаная за тое, што расцягнула плакат з надпісам: "Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак", перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту.
Людміла была прызнана вінаватай у сакавіку 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза суддзі". Паводле абвінавачання, 20 снежня 2020 года, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства ў г. Мінску, з выкарыстаннем персанальнага камп'ютара на інтэрнэт-сайце "Магілёў.Анлайн" з нізінных памкненняў пад апублікаваным артыкулам Людміла размясціла каментары ў адрас суддзі суда Ленінскага раёна г. Магілёва ў сувязі са здзяйсненнем ёю правасуддзя, якія з'яўляліся абразлівымі і зневажалі гонар і годнасць, выказаныя ў непрыстойнай форме.
Крысціна была прызнана вінаватай у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці», за нанясенне мастацкіх выяў і надпісаў, уключаючы сімволіку і лозунгі салідарнасці, у розных месцах Скідаля, Гродзенскага раёна і бліжэйшых населеных пунктах.
Александрына была асуджана па артыкуле "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці" за нанясенне "дэструктыўнага" надпісу "3%" на кіёску "Табакерка".
Юлію прызналі вінаватай у верасні 2021 года па артыкуле «апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці» за тое, што пры дапамозе аэразольнага балончыка з залацістай фарбай нанесла надпіс «БЧБ ЖЫВЕ» на бетоннай трубе. На думку пракурора, сваімі дзеяннямі Юлія «знізіла эстэтычныя характарыстыкі гэтай маёмасці, што пацягнула неабходнасць устаранення надпісаў шляхам зафарбоўвання».
Наталля была затрыманая ўвечары 29 красавіка 2021 года пасля паведамлення "неабыякавай грамадзянкі" ў міліцыю аб тым, што невядомыя людзі малююць бел-чырвона-белыя сцягі на збудаваннях на вуліцы Багдановіча ў Менску. Пасля адміністрацыйнага арышту ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу і адпусцілі пад заклад да суда.
У верасні 2021 года Наталля была асуджаная па артыкуле "апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.